Знайсці
07.02.2024 / 20:041РусŁacБел

У Дубаі адбудуцца гонкі ў рэактыўных касцюмах. Што за яны?

У адпаведнасці з пагадненнем, падпісаным з урадам Дубая, першыя ў свеце гонкі ў рэактыўных касцюмах адбудуцца 28 лютага. Арганізатары абяцаюць больш эмоцый і драмы, чым у Формуле-1. Расказваем, што гэта за касцюм.

Палёт у гравітацыйных касцюмах. Фота: Gravity Industries

Аб правядзенні гонак у рэактыўных касцюмах абвясціла кампанія Gravity Industries. Вынаходнік касцюма Рычард Браўнінг (Richard Browning) яшчэ вясной мінулага года заяўляў пра свой намер іх арганізаваць. У 2018 годзе быў устаноўлены сусветны рэкорд хуткасці ў рэактыўным касцюме. Тады ён раўняўся 51 кіламетру. Праз год хуткасць склала 137 кіламетраў.

За сем гадоў распрацоўкі ў праект было інвеставана звыш 38 мільёнаў долараў. Рэактыўны касцюм забяспечаны адным турбінным рухавіком, які інтэграваны з рэзервуарам паліва, што знаходзіцца на спіне пілота, а таксама з чатырма невялікімі турбінамі на руках пілота.

Яны забяспечваюць кіраванне палётам і дазваляюць здзяйсняць манеўры. Большая частка вагі пілота размеркаваная на плечы і рукі. Пілот быццам бы трымае жалезны крыж на гімнастычных кольцах.

У гонках, што адбудуцца ў рамках Dubai Boat Show, прымуць удзел 8 пілотаў. Іх імёны, акрамя ўдзельніка з Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў, пакуль невядомыя.

Гонка будзе кальцавой, але невядома, якім будзе старт — масавым ці раздзельным. Але арганізатары абяцаюць, што спаборніцтва прынясе больш эмоцый і драмы, чым Формула-1.

«Мы не абмяжоўваемся арганізацыяй паказу палётаў і гонак. Мы таксама імкнемся павысіць інтэнсіўнасць спаборніцтваў і эмацыйнага напружання на мерапрыемстве дзякуючы маршруту палёту, які ўключае выпрабаванні для ўдзельнікаў, якія патрабуюць манеўранасці, дакладнасці і хуткасці палёту, каб вызначыць чатырох найлепшых супернікаў, якія будуць змагацца за тры прызавыя месцы»,

цытуе словы заснавальніка Gravity Рычарда Браўнінга выданне New Atlas.

Кампанія паабяцала да пачатку гонак мадыфікаваць касцюмы, каб забяспечыць абарону ўдзельніка ад патаплення ў тым выпадку, калі ён патрапіць у ваду.

Паведамляецца, што касцюм важыць 27 кілаграмаў і мае магутнасць 1010 конскіх сілаў. Ягоны кошт складае 483 тысячы долараў.

У распрацоўшчыкаў ужо з'явіліся першыя заказчыкі. Імі сталі спецпадраздзяленні арміі Вялікабрытаніі і спецназ шэрагу арабскіх краін. У планах кампаніі развіццё бізнэсу ў сферы забаў і навучання палётам. У такім кантэксце гонкі ў Дубаі — добрая рэклама.

Чытайце яшчэ:

Праз дзесяць гадоў лятаючыя аўто стануць звычайнай з'явай. А першае аэраэлектратаксі з'явіцца ўжо ў 2025

Сакрэтны амерыканскі беспілотны касмічны карабель можа правесці на арбіце да трох гадоў

Найноўшы амерыканскі стратэгічны бамбавік B-21 здзейсніў першы палёт

Антось Жупран

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
0
Bhagawan/адказаць/
07.02.2024
Tut vierahodnaść śmiarotnaha vypadku budzie navat bolš, čym u motasporcie...
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031