Знайсці
15.03.2024 / 17:002РусŁacБел

У беларускіх крамах з'явіўся прадукт амаль па 1000 рублёў за кілаграм

У прадуктовых крамах Беларусі з'явіўся незвычайны прадукт з Кітая і Карэі. За маленькі пачак вагой у 4 грамы просяць амаль чатыры рублі. Калі ж браць цэлы кілаграм такой прадукцыі, то давядзецца аддаць амаль 1000 рублёў.

Фота: «Анлайнер»

Гаворка ідзе пра сушаную марскую капусту. Мяркуючы па ўсім, яна можа скласці здаровую альтэрнатыву чыпсам для тых, хто сядзіць на дыеце ці проста прытрымліваецца правільнага харчавання.

Адна ўпакоўка вагой у 4 грамы каштуе 3 рублі 97 капеек. Адпаведна, кілаграм прадукту абыйдзецца ў 992 рублі 50 капеек.

Склад прадукту такі: сушаная марская капуста; аліўкавы алей; кунжутны алей; кукурузны алей; соль. У невялікай упакоўцы — некалькі вельмі тонкіх пласцінак, якія можна лёгка разарваць. Па паху яны нагадваюць сушаную рыбу, адзначыў інтэрнэт-партал «Анлайнер», журналісты якога заўважылі такую навінку.

Аналагічную прадукцыю пад іншай гандлёвай маркай знайшло таксама выданне Telegram.news у анлайн-крамах Беларусі. У апісанні пазначана, што «капуста вырасла ў водах Ціхага акіяна», а таксама змяшчае «вітаміны А, B, C, кальцый, жалеза і ёд». Тэрмін прыдатнасці — 15 месяцаў, а энергетычная каштоўнасць на 100 грамаў складае 319 кілакалорый.

Такім чынам, адзін пачак (4 г) змяшчае каля 13 ккал. Цалкам дыетычны прадукт.

Чытайце таксама:

На МАЗе стварылі фудтрак для Mak.by, каб ездзіць па Дажынках

«Не ходзім у рэстараны і не трацім шмат грошай на ежу». Беларуска расказала, як яе сям'я адкладае грошы на паездку да мора

Новы італьянскі пасол прапанаваў экспартаваць сыр з Беларусі ў Італію

У чыноўнікаў спыталі, чаму ў крамах няма беларускага часнаку. Што яны адказалі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
2
Ха-ха
7
Ого
6
Сумна
1
Абуральна
5
1
алик/адказаць/
15.03.2024
клятчатка у марской капусце вельми трывалая, чалавечы страуник не можа яе расчапиць, па гэтай прычыне засвоиваецца только 4-5% уих карысных рычывау якия ёсць у марской капусце. ня варта марнаваць грошы. чытау такия даследванни
15.03.2024
алик, какой бред. Человек не корова чтобы клетчатку расщеплять.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031