Знайсці
14.03.2024 / 09:284РусŁacБел

Кім Чэн Ын асабіста пратэсціраваў танк на вучэннях арміі КНДР

Кім Чэн Ын 13 сакавіка кіраваў трэніровачнымі спаборніцтвамі паміж танкавымі буйнымі злучэннямі Паўночнакарэйскай народнай арміі.

Кім Чэн Чын у цэнтры фота. Korean Central News Agency/Korea News Service via AP

«Паважанага таварыша Кім Чэн Ына на месцы сустрэлі міністр абароны КНДР Кан Сун Нам, начальнік Генштаба КНА Лі Ен Гір, намеснік міністра абароны па ўзбраеннях, начальнік упраўлення танкавых войскаў Генштаба КНА і камандзіры танкавых буйных злучэнняў КНА. Камандзіры танкавых і механізаваных частак усіх інстанцый КНА назіралі за спаборніцтвамі», — паведамляе Паўночнакарэйскае навінавае агенцтва.

«У сэрцах танкістаў, якія ўдзельнічаюць у спаборніцтвах з радасцю і гонарам за дэманстрацыю перад паважаным таварышам Кім Чэн Ынам сваіх баявых дзеянняў, кіпела баявое імкненне ў поўнай меры праявіць мудрасць і ўдаласць танкістаў, якія ў гарніле вызначанага нашай партыяй перавароту ў баявой падрыхтоўцы выраслі годнымі гаспадарамі «жалезных коней», гатовымі змагацца з ворагам па формуле «адзін супраць ста»», — паведамляе галоўнае прапагандысцкае медыя КНДР.

«Калі пачаліся спаборніцтвы, непераможныя танкі дружна імчаліся наперад, адлюстроўваючы ў сваім гуле доблесны дух танкістаў, цалкам перапоўненых цвёрдай баявой воляй да бязлітаснага знішчэння праціўніка», — гаворыцца ў навіне.

Чытайце таксама:

Кім Чэн Ын даў заданне хутчэй рыхтавацца да вайны

Пуцін падарыў Кім Чэн Ыну ўласны аўтамабіль

У КНДР заявілі, што іх войска ўжо «зняло засцерагальнік»

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
7
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Жэня/адказаць/
14.03.2024
Вось бы столькі цап'я і іх саюзнікаў садзілася зверху на танкі як тут. Адзін дрон і ўсё да aднаго ў "раі".
0
bhagawan/адказаць/
14.03.2024
hety zažraty kaban sam ucisnuŭsia ŭ tank?
0
Иван/адказаць/
14.03.2024
Как мог этот пельмень проткстировать, если его брюхо не влезет в танк
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031