Знайсці
11.03.2024 / 15:143РусŁacБел

Сілавікі затрымалі плыўца. Кажуць, што за чахол «маліцеся за Беларусь» на тэлефоне

Дзмітрыю Шчэмеру абяцаюць «некалькі гадоў пазбаўлення волі».

Дзмітрый Шчэмер. Фота з ягонай старонкі Укантакце (архіўная копія)

Затрыманага клічуць Дзмітрый Шчэмер. Яму 29 гадоў. Вядома, што хлопец доўгі час займаўся плаваннем і мае разрад кандыдата ў майстры спорту. Месца ягонай працы невядомае.

ГУБАЗіК сцвярджае, што яго затрымалі выпадкова — праз чахол на тэлефоне з надпісам «маліцеся за Беларусь» на англійскай мове і выявай нацыянальнай сімволікі. Немагчыма сказаць, ці праўда гэта, але дзеля бяспекі беларусам унутры краіны лепш адмовіцца ад таго, каб насіць на сабе нацыянальную сімволіку, бо вядомыя выпадкі, калі людзі атрымлівалі за гэта суткі арышту і велізарныя штрафы.

Выява мабільнага тэлефона Дзмітрыя з канала ГУБАЗіК

Пасля затрымання ў тэлефоне Дзмітрыя быццам бы адшукалі відэа з пратэстаў, а таксама фота з дваравога чату, дзе ён прапануе людзям макеты пратэсных налепак. Цяпер супраць Шчэмера завялі крымінальную справу. ГУБАЗіК пагражае хлопцу «некалькімі гадамі пазбаўлення волі».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Затрымліваюць людзей, у якіх адшукалі фота з пратэстаў у Google Photos. Як абараніць сябе — пакрокавы гайд

Як надзейна вычысціць фоты з вашых смартфонаў — падрабязны гайд

Што менавіта сілавікі правяраюць у смартфонах затрыманых беларусаў і як абараніцца

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
45
8
Вася с Пінска/адказаць/
11.03.2024
Вот ано - крававае ліцо нацыаналізма! Такіе жэ вот деті в Літве абзывалісь на нас “русскімі свіньямі” толька за то, што мы в савецкіе времена езділі в іхній Друскінінкай і гаварілі езыком Пушкінда і Маяковскаго! А теперь ані выраслі і сміюцца над намі із ЕС і НАТО, абеспечівая себе ВВП больше беларусского прі чісленності населенія в трі раза меньше! Праклятые русафобы!!1 
1
Калматы Вожык/адказаць/
11.03.2024
Хлеў згарэў? Хрэн з ім! За тое -- колькі мышэй ляснула! Тыпу таго! Спорт у Беларусі ляснуў? За тое -- колькі ж экстрэмістаў сярод тых спартсменаў вылавілі!
2
понятно/адказаць/
11.03.2024
Понятно, беларусу надо молится за Россию, русский мир и их скрепы, и желательно на славянском суржике, который зовут русским языком, в котором 70% татарщины из ордынщины.
 На котором написан этот комент.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031