Знайсці
08.03.2024 / 21:252РусŁacБел

Кіраўнік МЗС Польшчы ацаніў ініцыятыву Макрона: Пуцін будзе пытаць сябе, які наш наступны крок

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі мяркуе, што ўзнятая прэзідэнтам Францыі Эманюэлем Макронам дыскусія аб заходніх войсках ва Украіне з'яўляецца карыснай для ўплыву на Расію.

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі. Фота: Maxym Marusenko / NurPhoto via Getty Images

Пра гэта ён сказаў на канферэнцыі ў польскім Сейме, прысвечанай 25-годдзю сяброўства Польшчы ў NATO, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Каментуючы словы Макрона, Сікорскі нагадаў, што падобны прэцэдэнт ужо існаваў у гісторыі, а менавіта — падчас Карэйскай вайны 1950-1953 гадоў, калі на дапамогу краіне адправілася кааліцыя дзяржаў па рашэнні Савета Бяспекі ААН.

«Памятаеце, на Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый адразу пасля ўварвання больш за 140 краін з 190 прагаласавалі за тое, каб асудзіць агрэсію як непрымальную. Гэта не проста заява для прэсы, гэта стварэнне прававой базы», — лічыць ён.

Улічваючы гэта, дадаў кіраўнік польскага МЗС, «кааліцыя дзяржаў — членаў ААН тут для спынення агрэсіі не з'яўляецца чымсьці неймаверным».

«Вось чаму я цаню французскую ініцыятыву апошніх дзён. Таму што, на маю думку, яна мае добры намер, а менавіта — каб расійскі прэзідэнт пытаўся ў сябе, якім будзе наш наступны крок, а не каб ён быў упэўнены, што мы не зробім нічога крэатыўнага, і таму мог планаваць свае сцэнары», — падкрэсліў Сікорскі.

Прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон на мінулым тыдні заявіў, што нельга выключаць імавернай адпраўкі заходніх войскаў ва Украіну. Пасля ён дадаў, што яго рэзанансныя словы былі старанна прадуманы.

У той жа час заявы французскага прэзідэнта выклікалі негатыўную рэакцыю з боку ўрадаў краін-саюзніц, лідары якіх паспяшаліся запэўніць, што не будуць адпраўляць войскі.

Масква гнеўна адрэагавала на выказванні Макрона, папярэдзіўшы, што разгортванне заходніх войскаў ва Украіне непазбежна прывядзе да канфлікту паміж Расіяй і NATO.

Чытайце таксама:

Чым Пуцін давёў Макрона?

Макрон гатовы паслаць войскі ва Украіну ў выпадку калі Расія пойдзе на Адэсу ці Кіеў

Макрон у Празе заклікаў еўрапейцаў «не быць баязліўцамі»

Францыя разглядае магчымасць дазволіць спецназу і іншым вайсковым фармаванням перасякаць мяжу Украіны — Le Monde

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
26
Панылы сорам
2
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
2
Gorliwy Litwin/адказаць/
08.03.2024
Войскі НАТО маглі б заняць пазіцыі ўздоўж усіх межаў РБ, каб вызваліць украінскія сілы і падстрахаваць Сувалкаўскі калідор. Для пачатку. А яшчэ трэба выціснць вагнераўцаў і рэжымы, якія на іх трымаюцца, з Афрыкі, хусітаў з Емену і г.д. Калі ж гэтага не зрабіць - ўся сістэма заходняй дамінацыі на працягу наступных 7-10 гадоў рассыпецца як картачны домік і ўзровень жыцця і бяспека захождняга абывацеля ўпадуць да ўзроўню ранняга сярэднявечча. Непрыемны сюрпрыз для спадарыні Грэты і іншых сняжынак і хамячкоў.
08.03.2024
Gorliwy Litwin, nu, biezumoŭna racyja. Pliusuju.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031