Знайсці
09.03.2024 / 15:401РусŁacБел

Ад «Верасоў» да Nizkiz і «Ляпісаў» — з’явіўся новы ютуб-канал з беларускім караоке

Праблема аматараў караоке, якім не ставала айчынных трэкаў у каталогах, можа быць вырашана: у сеціве з’явіўся ютуб-канал з хітамі беларускіх выканаўцаў. Пакуль на ім каля 80 песень, але іх колькасць расце з кожным днём.

Канал «Belaruskae KARAOKE» быў створаны яшчэ ў 2011 годзе, але актыўна абнаўляецца толькі ў апошнія месяцы. Пашанай на ім карыстаецца творчасць гуртоў Nizkiz, Naviband, «Дай дарогу!» — трэкаў аўтарства гэтых артыстаў там пакуль найбольшая колькасць.

Скрыншот з канала.

Але хапае і іншых, запатрабаваных сёння музыкаў: Palina, «Разбітае сэрца пацана», Volski, «Пятля прыхільнасці», «Tor Band», Nürnberg і нават Алена Жалудок з яе зорнай «Шчучыншчынай». Цяпер кожны ахвотны можа зладзіць караоке з роднымі сэрцу песнямі ў сябе дома ці выкарыстаць яго меню ў спецыяльных установах.

Для тых, хто аддае перавагу класіцы, на ютубе таксама існуе канал Biełaruskaje karaokіe. З невялікім, але ўсё ж выбарам цікавых трэкаў, накшталт «Веранікі» аўтарства «Песняроў» ці вядомыя ўсім «Касіў Ясь канюшыну» і «Дзед Барадзед».

Калі хочацца праспяваць кампаніяй гімн «Магутны Божа», то яго нароўні яшчэ з парай цікавых «мінусаў» можна знайсці на канале «Беларускай рады культуры».

Фота з рок-караоке ў мінскім «Графіці»: vk.com/graffiti_by.

Таксама беларускае караоке афлайн ладзіцца на пляцоўцы варшаўскага клуба-бара Scena Chmielna. Як распавёў «Нашай Ніве» Ілля Маліноўскі, які праводзіў караоке-вечарыны ў Мінску, частку сваіх архіваў ён перадаў арганізатарам У Варшаве.

«Мы не ставім творы «z»-артыстаў», — з парога заяўляецца ў анонсах клуба.

Штопятніцу ў той жа Варшаве караоке-вечарыны ладзіць каманда, якая працавала над мінскім «Графіці»: польскія, беларускія і ўкраінскія песні запрашаюць спяваць у перагарні «Jedna Miłość».

Чытайце таксама:

Жывая легенда Мінска: што чуваць у жанчыны, якая шмат год спявае пра Ісуса?

Якія аўдыякнігі слухаюць беларусы? Найпапулярнае з Audiobooks.by

Галоўным рэжысёрам Лялечнага тэатра стаў Яўген Карняг — чаму яго можна лічыць адной з асноўных зорак беларускага тэатра проста цяпер?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
0
НЦЫС/адказаць/
09.03.2024
Файна. А што з аўтарскімі правамі на песні, з усімі дамовіліся? Бо можа сам ютуб забаніць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера