Знайсці
16.03.2024 / 08:07РусŁacБел

Запяканка з курыцай, рысам і брокалі — рэцэпт

Гэтая запяканка з курыцы, брокалі і рысу — менавіта тая хуткая, лёгкая і пажыўная вячэра, якую вы шукаеце.

Фота: eatwell101.com

Вам спатрэбіцца:

  • 450 г тонка нарэзаных курыных грудак
  • соль і чорны перац
  • 3 лыжкі аліўкавага алею
  • 1 сярэдняя жоўтая цыбуліна, абабраная і дробна парэзаная
  • 2 зубчыкі часнаку, дробна парэзаныя
  • 1 кубак даўгазёрнага белага рысу
  • 2 кубкі курынага булёну
  • 1 кубак вяршкоў тлустасці 12%
  • 1 сярэдняя галоўка брокалі, абрэзаная і разрэзаная на невялікія суквецці (каля 3 шклянак)
  • 220 г цёртага сыру (напрыклад, чэдару)
  • ½ шклянкі паніровачных сухароў
  • 2 лыжкі дробна нацёртага пармезану

Як гатаваць:

  1. Нагрэйце духоўку да 180℃. Натрыце курыцу 1 чайнай лыжкай солі і ½ чайнай лыжкі перцу.
  2. Нагрэйце 1 сталовую лыжку аліўкавага алею ў глыбокай гарачатрывалай патэльні на сярэднім агні. Дадайце цыбулю і часнок і гатуйце, час ад часу памешваючы, пакуль яны не пачнуць размякчацца, каля 5 хвілін.
  3. Дадайце рыс і перамяшайце. Дадайце курыны булён, вяршкі і палову чайнай лыжкі солі (можна больш — як вам падабаецца); размяшайце як след. Накрыйце вечкам і адпраўце ў духоўку на 20 хвілін.
  4. Дастаньце з духоўкі і перамяшайце. Дадайце курыцу, брокалі і сыр; перамешвайце, пакуль сыр не расплавіцца. Разраўнуйце роўным пластом.
  5. Перамяшайце паніровачныя сухары і 2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею і пасыпце ежу зверху, потым пасыпце яшчэ пармезанам. Вярніце страву ў духоўку і запякайце, пакуль рыс не стане мяккім, а верх — залаціста-карычневым і пузырыстым, яшчэ 20 хвілін.
  6. Патрымайце запяканку ў духоўцы яшчэ ад 2 да 5 хвілін на нізкай тэмпературы, каб запяканка падрумяніліся. Перад падачай астудзіце каля 5 хвілін.

Смачна есці!

Чытайце таксама:

Бліны на аўсянай муцэ — рэцэпт і асаблівасці гатавання

Ідэальны гарнір — капуста, запечаная з соусам тахіні

Топ амлетаў, якія не пакінуць вас абыякавымі. Рэцэпты

Хуткі абед з макаронай орза

 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930