Знайсці
27.01.2024 / 08:133РусŁacБел

Хуткі абед з макаронай орза

Орза — макарона ў форме рысу, у стравах яна часта выкарыстоўваецца замест дробнай вермішэлі або замяняе крупы. А гэты рэцэпт дапаможа згатаваць вам хуткі і карысны абед, багаты бялкамі, вугляводамі і клятчаткай.

Фота: ourlifetastesgood

Каб згатаваць хуткі абед з макаронай орза, вам спатрэбіцца (на дзве порцыі):

  • 2х130 г макароны орза
  • 200 г памідораў чэры
  • 2 кубкі булёну
  • 2x100 г сыру фета
  • 4 ці 6 кубікаў замарожанага шпінату
  • 2 зубкі часнаку
  • любімыя спецыі

Як гатаваць:

  1. Прыгатуйце дзве вялікія гарачатрывалыя міскі. У кожную высыпце макарону і заліце дзвюма шклянкамі булёну. Таксама ў кожную дадайце здробнены часнок і размяшайце.
  2. Зверху выкладзіце сыр фета, дадайце шпінат, прыпраўце па смаку соллю, перцам і любімымі спецыямі.
  3. Нагрэйце духоўку да 190° і запякайце 15-20 хвілін. Дастаўшы з духоўкі, размяшайце.

Парада: вы можаце рэгуляваць колькасць інгрэдыентаў у вашай страве, але кантралюйце колькасць булёну: яго павінна быць у 3 разы больш, чым макароны.

Макарона ўцягне булён, і трэба, каб на соус засталося трохі вады.

 Чытайце таксама:

Тры рэцэпты макароны, якія варта дадаць у меню

Рэцэпт на выхадныя. Французскі цыбульны суп — класіка, перад якой немагчыма ўстаяць

Пасля абеду цягне на салодкае? Магчыма, арганізм падае вам важны сігнал

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
0
2
джентельмены,у дачы(/адказаць/
27.01.2024
а ў цюраке сённі макароны...
2
вам спатрэбіцца (на дзве порцыі): 2х130 г макароны орзо/адказаць/
27.01.2024
обогггзелі?
якія орзо? мне муж у лепшыя (падкрэсліваю - лепшыя, а такіх амаль не было) бадзяжыў дашырак
1
мякка жэстачайшая дыктатарка/адказаць/
27.01.2024
нешта вось... пытаюсь прэдставіць сябе на месце Сьветы) і ніяк прэдставіць не магу... ну дапусцім я вось, напрыклад, да таварыша (як там яго?) Макарона(?) хацела б заваліць са сваім дашыракам... а яно ж нізя? так ведь не прынімаюць у лучшых еврепейскіх дамах?
ну ось то-то і оно..(
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031