Знайсці
26.02.2024 / 17:281РусŁacБел

У 2023 годзе беларускі нарадзілі ў Польшчы 775 дзяцей

Паводле звестак польскай базы PESEL, у грамадзянак Беларусі ў 2023 годзе нарадзілася 775 дзяцей. Самымі папулярнымі месяцамі нараджальнасці былі лістапад, травень, ліпень, жнівень, кастрычнік, паведамляе тэлеграм-канал «Беларусы ў Польшчы.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Danil Rudenko / vecteezy.com

Пададзеная статыстыка не ўключае дзяцей, якія нарадзіліся ў беларусак з польскім грамадзянствам ці калі адзін з бацькоў мае іншае грамадзянства, з якім уносяць у базу PESEL.

У 2022 годзе ў беларусаў, якія жывуць у Польшчы, нарадзілася 741 дзіця.

Паводле законаў Рэспублікі Беларусь, калі адзін з бацькоў дзіцяці, народжанага за мяжой, мае беларускае грамадзянства, то дзіця атрымлівае грамадзянства Рэспублікі Беларусі.

Чытайце таксама:

Беларусы расказалі, як змянілася іх жыццё пасля атрымання другога грамадзянства

Дэмаграфічная катастрофа. Узровень нараджальнасці ў Беларусі апусціўся ніжэй за ваенныя часы

«Тут сапраўды выглядае так, што настаўнікі любяць дзяцей». Беларуска расказала, як вучыць у Польшчы дачку з аўтызмам

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
0
Коля, размнажайся, а то браты не спраўляюцца /адказаць/
26.02.2024
Паводле законаў Рэспублікі Беларусь, калі адзін з бацькоў дзіцяці, народжанага за мяжой, мае беларускае грамадзянства, то дзіця атрымлівае грамадзянства Рэспублікі Беларусі. А адкуль яны ў зунце даведаюцца? Шпікі даложаць?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031