Знайсці
21.02.2024 / 14:5819РусŁacБел

Памежныя пункты Катлоўка і Прывалка на мяжы з Літвой закрываюцца з сакавіка

Літоўскі ўрад вырашыў закрыць з 1 сакавіка памежныя пункты «Лаварышкі» (з боку Беларусі «Катлоўка») і «Райгарад» («Прывалка»). Па гэта сёння паведамляюць літоўскія медыя.

Пункт пропуску «Лаварышкі» (з беларускага боку «Катлоўка»). Фота: news.transinfo.by

Пасля прыняцця Кабінетам міністраў Літвы гэтага рашэння на мяжы з РБ працягнуць працаваць два пункты пропуску — «Мядзінінкай» («Каменны Лог») і Шальчынінкай («Беняконі»).

Акрамя гэтага, літоўскаму ўраду прапанавалі ў два разы зменшыць колькасць рэйсавых аўтобусаў, якія ездзяць праз мяжу РБ і ЛР, і абмежаваць выхад і пасадку пасажыраў у транзітных цягніках, якія ідуць праз чыгуначную станцыю «Кяна».

Раней на мяжы Літвы і Беларусі былі шэсць пунктаў. 18 жніўня былі закрытыя «Шумск» («Лоша») і «Цверач» («Відзы»). На латвійска-беларускай мяжы і польска-беларускай мяжы засталіся па адным памежным пункце.

Чытайце таксама:

Да чаго можа прывесці закрыццё яшчэ двух пунктаў пропуску на мяжы з Літвой

Наўседа пра закрыццё КПП на мяжы з Беларуссю: Жалезная заслона паміж Захадам і Усходам ужо апусцілася

«Мы за тое, каб да нас прыязджалі». Кіраўнікі Друскенік і Віленскага раёна супраць закрыцця новых прапускных пунктаў на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
19
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
4
Сумна
20
Абуральна
4
5
Света + Юля = ? /адказаць/
22.02.2024
Замечательное достижение тихановской. Зачем нужна эта клоунада с кабинетом и фуршетами? Полный ноль в любом вопросе? 
1
беглы/адказаць/
22.02.2024
Таварышы чэкісты, адчуваем мы ваш боль. Вашыя сем'і доўгі час ужо амаль што на дзве краіны жывуць. Сабраліся бы вы сваім 5ым аддзелам, ды накаталі бы зварот да Святланы Георгіеўны, замест таго, каб тут паветра псаваць, 
0
Жора/адказаць/
22.02.2024
беглы, звычайныя шараговыя беларусы таксама едзяць за мяжу. Да сваякоў, на працу, на аздараўленне, у турызм. Гэта і іх боль. І калі вы - беларус, тады гэта і ваш боль таксама. А не ваш гэта боль толькі тады, калі ўжо адасобілі беларусаў ад сябе. То бок вы - альбо ўжо не беларус, альбо ніколі ім не былі, і таму хочаце, каб беларусы зніклі з паверхні Зямлі назаўсёды. Прыкра. Уцёк сам - не трэ ср*ць на тых, хто застаўся.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031