Знайсці
20.02.2024 / 15:237РусŁacБел

Стала вядома, як Карач трапіла ў камітэт па выбарах пры Каардынацыйнай радзе

У літоўскіх медыя напісалі, што Вольгу Карач запрасілі ў Каардынацыйную раду, але гэта недакладная фармулёўка.

Вольга Карач

На літоўскім партале Delfi апублікавалі пераказ матэрыялу літоўскага канала LNK, у якім сцвярджаецца, што Вольгу Карач выбралі ў Каардынацыйную раду. Гэта няпраўда, яе няма сярод сяброў КР. Але Карач уваходзіць у арганізацыйны камітэт па выбарах у Каардынацыйную раду наступнага склікання.

Спікер Каардынацыйнай рады Андрэй Ягораў патлумачыў, як яна туды патрапіла:

«КР сфармавала грамадскі аргкамітэт па выбарах. Туды можна было патрапіць па адкрытых заяўках.

У аргкамітэт увайшлі розныя структуры, у тым ліку фонд «Краіна для жыцця», Дэмакратычны форум, шэраг партыяў, Кіберпартызаны, «Супраціў», Нацыянальна-дэмакратычная платформа, прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, Аб'яднанага пераходнага кабінета, КР і іншыя. Агулам больш за 20 розных структур.

«Наш дом» таксама прадстаўлены ў грамадскім аргкамітэце. Але Вольга Карач не з’яўляецца сябрам Каардынацыйнай рады. Яна можа патрапіць у КР толькі калі будзе абраная ў яе склад на выбарах. Выбары адбудуцца ў траўні гэтага года.

КР падзяляе плюралізм меркаванняў. Мы не можам абмяжоўваць удзел у выбарах па ідэалагічных матывах. У Літве і іншых краінах ЕС, напрыклад, дастаткова палітычных сілаў з антыеўрапейскай пазіцыяй. Некаторыя з іх нават узначальваюць урады.

Пазіцыя большасці КР па пытаннях еўрапеўскага выбару выражаная ў яе рэзалюцыі аб еўрапейскай перспектыве для Беларусі.

Яна адназначна праеўрапейская».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Чытайце таксама:

Літоўскі палітык абурыўся, што Вольгу Карач выбралі ў Каардынацыйную раду. А яе там няма

У чым трагедыя Вольгі Карач. Тлумачыць Андрэй Стрыжак

Вольга Карач не плануе зʼязджаць з Літвы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
13
Панылы сорам
9
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
1
Кока/адказаць/
20.02.2024
Ой вей, а шо, Карач ужо не агентка, што яшчэ ў Летуве? А навошта тады абылгалі?
0
Equadorski banan/адказаць/
20.02.2024
Barani Boža Biełaruś ad takich arhanizatataŭ (śpis ukazany ŭviersie) dy z takimi pryncypami! Pucincy biaruć z usich bakoŭ ...
0
Але ёсьць нюанс/адказаць/
21.02.2024
Валянтына, На карач і цап калу, балкунца спадзяванкі толькі ў іх ў маскавіцкіх куратараў, а ў Пазняка верыць беларускі народ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031