Знайсці
19.02.2024 / 21:322РусŁacБел

Прызналі «экстрэмісцкімі» яшчэ тры рэгіянальныя навінавыя сайты

Адбыўся новы апдэйт Рэспубліканскага спісу «экстрэмісцкіх матэрыялаў». Сярод іншага яго папоўнілі нядаўна створаныя тры новыя сайты гарадоў з усходняй часткі Брэсцкай вобласці — luninies.by, baranovichi.by і stolin.by. 

baranovichi.by і stolin.by — гарадскія сайты з навінамі ад ДАІ, раскладам транспарту і аб'явамі. Сайт luninies.by цяпер не адкрываецца.

Акрамя таго, у спіс уключылі:

  • тэлеграм-каналы і чаты «Брест для жизни», «Сюжетотерапия»;
  • старонку ў «Аднакласніках» «Грамадзянін Рэспублікі Беларусь»;
  • тыкток-старонкі «Владимир Соболь570», «Алексей Дышлёнок», «Вектор: Беларусь — Украина», «Беларусь якая ёсць», «Виталик Матусевич».

Папулярны тэлеграм-канал «Сюжетотерапия» пасля атрымання звестак пра ўключэнне яго ў гэты спіс з сумам паведаміў, што «мы вымушаныя спыніць свае хронікі і выдаліць канал».

Чытайце таксама: 

У Добрушы затрымалі «за палітыку» мясцовую чыноўніцу

КДБ прызнаў экстрэмісцкім фармаваннем тэлеграм-канал «Паўднёвы Захад горада Мінска»

Тэлеграм-канал расійскага палітолага спыніў працу пасля прызнання «экстрэмісцкім фарміраваннем» у Беларусі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
5
0
Как-то так/адказаць/
19.02.2024
Никакой разница между гитлеровской Германией и Беларусью в этом плане сейчас НЕТ.
Тогда все, что издавалось не NSDAP тоже было под запретом.
Собственно, Лукашенко - банально Гауляйтер.. все вернулось по новой.
0
хтосьці/адказаць/
21.02.2024
Сайт luninies.by цяпер не адкрываецца

Нават дашкалёнак знойдзе памылку і адкрые
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031