Знайсці
13.02.2024 / 16:4411РусŁacБел

У Беларусі прадаюць новыя мінівэны «Лада». Але вам наўрад ці захочацца плаціць за іх амаль 30 тысяч даляраў

У продажы можна адшукаць адразу дзве мадэлі мінівэнаў ад расійскага аўтавытворцы.

Фота: av.by

Гэта Lada Granta Kub і Niva KUB NN. Цэны на іх у Мінску складаюць $27 885 і $28 195 адпаведна. 

Абедзве мадэлі выпускае прадпрыемства «Прамысловыя тэхналогіі», якое займаецца выпускам фургонаў і груза-пасажырскіх версій на базе мадэляў Lada. 

Каб зрабіць са звычайнай «Гранты» васьмімесны мінівэн, інжынерам давялося амаль на паўтара метра павялічыць колавую базу і ўсталяваць пнеўматычную падвеску на тыльную вось. 

Мінівэны сумеснай вытворчасці ад Lada і «Прамысловых тэхналогій» ёсць ў трох варыяцыях: пасажырскія на 8 месцаў, груза-пасажырскія на 5 месцаў і цалкам грузавыя.

За спрэчную знешнасць адразу пасля анонсу навінак каментатары ў інтэрнэце пачалі параўноваць гэтыя машыны з катафалкамі. Выглядае, што яны не прагадалі. Сярод спецверсій прапануюць рытуальны аўтамабіль на базе Lada Niva Kub і Lada Granta Kub.

Фота: ptsa.by

Niva KUB пабудавана на базе 4-дзвернай Niva. Колавую базу павялічылі на 35 сантыметраў, а даўжыня мінівэна павялічылася на 66 сантыметраў.

@nashaniva У Беларусі расійскія аўто прадаюць за шалёныя грошы #лада#беларусь#новостибеларусь#беларусьновости#джили#обзоравто#минсксейчас♬ Stealthy mischief(1088178) - KBYS

Чытайце таксама: 

Размытненыя па льгоце аўто нельга будзе прадаваць у Расію. Што зменіцца ў законе і як гэта адаб'ецца на Беларусі?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
21
Ха-ха
46
Ого
4
Сумна
1
Абуральна
3
6
Anatol Starkou/адказаць/
14.02.2024
Знаёмы , затое змагу зрабіць з цябе баксерскую грушу, Саннікаў не дасць салгаць
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
16.02.2024
Перадсмяротны ўздых расейскага аўтапраму. Мадэльная лінейка "Последняя гастроль" ды "Прощальный кортеж".
0
a.hto.tam.idze/адказаць/
16.02.2024
Anatol Starkou,
Мы бы тут болей здзівіліся, каб вам не спадабалася...
 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031