Знайсці
13.02.2024 / 13:151РусŁacБел

Махляры сталі падманваць беларусаў праз дактароў

Ашуканцы прыдумалі чарговы спосаб падману — праз даныя дактароў, што працуюць у медустановах, вядомых пацярпелым. Пра новыя аспекты вядомай схемы расказалі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Аферысты збіраюць у інтэрнэце адкрытыя даныя аб працаўніках мясцовай медустановы, а затым ствараюць фэйкавыя акаўнты ў мэсэнджары, выкарыстоўваючы асабістую інфармацыю і фота кіраўніка лякарні або паліклінікі. Пасля чаго ўступаюць у перапіску з будучай ахвярай, павялічваючы да сябе ўзровень даверу. 

У ходзе размовы зламыснікі ад імя медыка вядуць перапіску на бытавыя тэмы. Потым яны паведамляюць на неабходнасць зносін з прадстаўніком праваахоўных органаў. Праз некаторы час паступае званок нібыта ад міліцыянера, які падчас дыялогу дае інструкцыі, сярод якіх і перавесці грошы на банкаўскі рахунак для іх нібыта захаванасці.

Варта адзначыць, што аналагічным чынам зламыснікі могуць ствараць фэйкавыя акаўнты і весці перапіску ад імя не толькі супрацоўнікаў медустаноў, але і іншых прадпрыемстваў і арганізацый.

Чытайце таксама:

На мінчука махляры аформілі два анлайн-крэдыты. Ён пайшоў у суд і перамог

65-гадовая пенсіянерка пералічыла махлярам 15 тысяч рублёў. А не трэба было верыць фэйкаваму Азаронку

У Латвіі тэлефонныя махляры пачалі выкарыстоўваць штучны інтэлект для размовы на латышскай мове

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
3
Ха-ха
4
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
13
0
Ёсік/адказаць/
13.02.2024
Ну калі мусавец раіць кудысьці грошы перавесьці, адразу яго нумар карткі прасіце, так яны будуць стоадсоткава абаронены ад махляроў. Няўжо доўбняў хапае, каб весьці размовы праз Вайбер ды ўотсап?
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031