Знайсці
10.02.2024 / 14:219РусŁacБел

Павел Латушка расказаў, як Пяткевіч забараніла яму ісці на юбілей Барадуліна

Экс-міністр культуры расказаў у сваім інстаграме, як святкаваўся ў 2010 годзе 75-гадовы юбілей слыннага паэта, і апісаў калізіі, якія яму спадарожнічалі.

«Я не ведаў асабіста Рыгора Барадуліна, ніколі з ім не сустракаўся, але аднойчы, будучы міністрам культуры, атрымаў ад яго адзін з самых дарагіх падарункаў: кнігу вершаў Барадуліна з уласнаручным допісам аўтара. Гэты ўласнаручны допіс, які я не хацеў бы агучваць публічна, з’яўляецца адным з самых дарагіх для мяне як чалавека, як для асобы, як для беларуса. Гэта былі вельмі важныя і кранальныя словы. Да гэтай пары яны шмат у чым мяне матывуюць», — падзяліўся Павел Латушка

Гісторыя яго завочных узаемаадносінаў з Рыгорам Барадуліным пачалася з таго, што да яго як да міністра культуры, прыйшоў ксёндз Уладзіслаў Завальнюк — пробашч касцёла святых Сымона і Алены ў Мінску — з прапановай адсвяткаваць 75-гадовы юбілей беларускага паэта.

«Гэта не была ініцыятыва самога спадара Барадуліна, але гэта была ініцыятыва беларускай грамадскасці. Памятаю, што праз некаторы час у мяне была сустрэча з Лукашэнкам. Сярод іншых я падняў і пытанне юбілею Рыгора Барадуліна — аднаго з апошніх народных паэтаў Беларусі», — заўважыў экс-кіраўнік Купалаўскага тэатра.

Была прапанова з боку грамадскасці, каб гэтая падзея адбылася ў Палацы Рэспублікі. Не магу сказаць, што гэты аб’ект мне шчыра падабаецца, але ідэя была ў тым, каб выкарыстаць пляцоўку, у якой можна змясціць як мага большую колькасць людзей. Лукашэнка на гэта адрэагаваў адмоўна, але не выказаў пярэчанняў на карэкціроўку прапановы, бо былі і запасныя варыянты — Белдзяржфілармонія і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Лукашэнка махнуў галавой на Філармонію».

Палітык кажа, што даў пісьмовае даручэнне Белдзяржфілармоніі, планаваў і сам пайсці на юбілей, каб асабіста павіншаваць народнага паэта Беларусі.

«Але літаральна за дзень да гэтага раздаўся званок. Тэлефанавала Наталля Пяткевіч, на той час першая намесніца кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі.

І сказала, што катэгарычна забараняе мне прысутнічаць на гэтым свяце, бо лічыць, што гэта будзе правакацыя, што я фактычна магу аказацца асобай, міністрам, членам урада, які такім чынам падтрымае беларускую апазіцыю», — расказаў Павел Латушка.

Аднак выйсце тады знайсці ўдалося: ён накіраваў на гэтае свята аднаго са сваіх намеснікаў. «Для мяне было важна, што гэта адбылося, што мы тады ўшанавалі гонар самага выбітнага беларуса Рыгора Барадуліна», — экс-міністр.

Чытайце таксама:

Каго з беларускіх пісьменнікаў найбольш выдавалі за савецкім часам? Не ўсіх вы ведаеце

Алесь Жук: Беларускіх пісьменнікаў і ўсю нашу літаратуру будуць трымаць у чорным целе

У Марый Эл пераклалі «Курган» Купалы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
3
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
12
0
Беня/адказаць/
10.02.2024
У девушки давно паспорт и апартаменты во Флориде. We are People, бедалаги...
0
Woodoo Cult/адказаць/
11.02.2024
Латушка как лукашыст-карьерист коенчно же, не пошёл. Побоялся, что уволят.
1
Anatol Starkou/адказаць/
12.02.2024
СЫН ЗЯМЛІ
З зоркай босымі йшлі нацянькі,
Бо спазніцца баяліся дужа:
Ў дзень паэта народнага,
Дружа,
Дзе ступалі - цвілі васількі.
Іх збіралі ў жывыя радкі
Вершаў і эпіграм ледзь калючых...
Толькі як згаварыцца,
Калі
Перадаць веку пах іх гаючы,
Пераспелы сланечнік, скажы!
“Ўслед за сонцам брысці вам шчэ доўга...”
Cын Зямлі
беларускай дарогай
зоркай вечнаю йшоў нацянькі…

P.S. © Anatol Starkou.
February 23, 2012 at 10:41pm
Верш быў напісаны да 77-годзя народнага паэта Рыгора Барадуліна. Ў вершы выкарастаны матывы некаторых яго твораў і яго выказ.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031