Знайсці
26.01.2024 / 07:528РусŁacБел

У ЗША ўпершыню прымянілі новы спосаб пакарання смерцю

У амерыканскім штаце Алабама асуджанага ўпершыню пакаралі смерцю пры дапамозе чыстага азоту.

Фота: Бі-бі-сі

Кенэт Юджын Сміт, якога прызналі вінаватым у забойстве жанчыны ў 1988 годзе, спрабаваў аспрэчыць прысуд, аднак усе тры апеляцыі былі адхіленыя, піша Бі-бі-сі.

У 2022 годзе Сміта ўжо спрабавалі пакараць смерцю з дапамогай смяротнай ін'екцыі, аднак зрабіць гэтага не ўдалося — спецыялісты, якія праводзілі працэдуру, не змаглі трапіць іголкай у вену, а Сміт супраціўляўся, і затым ордар на выкананне прысуду скончыўся (даецца да 24 гадзін).

«Пасля спробаў падмануць сістэму, якія трывалі больш за 30 гадоў, Сміт адказаў за свае жудасныя злачынствы», — заявіла губернатар Алабамы Кэй Айві.

Генпракурор штата Стыў Маршал заявіў, што спосаб пакарання быў «эфектыўным і гуманным», адкінуўшы абвінавачванні ў жорсткім абыходжанні. «Правасуддзе перамагло»,— заявіў ён.

Улады штата заяўлялі, што Сміт павінен быў страціць прытомнасць на працягу некалькіх секунд і памерці праз некалькі хвілін.

Працэдура пачалася ў 19:56 па мясцовым часе, праз 29 хвілін дактары канстатавалі смерць Сміта.

На зняволенага надзелі маску, праз якую ў арганізм пачаў паступаць чысты азот — пры траплянні ў лёгкія ён выцясняе кісларод, у выніку чаго наступае гіпаксія і смерць.

«Сёння Алабама прымусіла чалавецтва зрабіць крок назад, — сказаў Сміт перад выкананнем прысуду. — Дзякуй, што падтрымалі мяне. Люблю вас».

Сведкамі пакарання сталі пяць прадстаўнікоў СМІ. Перад пакараннем смерцю Сміта наведвалі члены сям'і, двое сяброў, духоўны настаўнік і адвакат.

Метад пакарання асудзілі некаторыя медыцынскія спецыялісты — яны папярэдзілі аб небяспецы катастрафічных наступстваў для арганізму асуджанага.

На мінулым тыдні Вярхоўны камісар ААН па правах чалавека заклікаў спыніць выкананне прысуду, заявіўшы, што пакаранне шляхам удыхання азоту можна прыраўняць да катаванняў і жорсткага абыходжання ў адпаведнасці з міжнародным правам.

Чытайце таксама:

У Іране пакаралі смерцю 17-гадовага падлетка, асуджанага за забойства ў бойцы

Расстрэл. У Слуцку вынесены прысуд бацькам, якія закатавалі трохгадовага сына

Уладзіслаў Кавалёў жыў яшчэ два месяцы пасля афіцыйнай даты яго расстрэлу?

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
13
Ха-ха
8
Ого
2
Сумна
6
Абуральна
13
0
Шариков/адказаць/
26.01.2024
Наука на службе обществу.
0
Freddy /адказаць/
27.01.2024
12 минут длилась агония. и это они называют гуманным методом. почему не дать подышать углекислым газом снижая содержание кислорода? какой выскогуманный идиот придумал азот. 
0
Freddy /адказаць/
27.01.2024
Maximus , страдал. 12 минут агонии задыхался. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031