Знайсці
18.01.2024 / 11:351РусŁacБел

Ці можна атрымаць пасведчанне кіроўцы без вучобы ў аўташколе? Вось што адказалі ў ДАІ

Ці можна самастойна падрыхтавацца да здачы тэарэтычнага і практычнага іспытаў у ДАІ, каб атрымаць пасведчанне кіроўцы? Аказваецца, можна, але ё ўмовы, расказалі ў Лідскай ДАІ каналу АНТ.

Для пачатку трэба звярнуцца ў МРЭА ДАІ па месцы жыхарства і прадставіць важкія доказы абставінаў, чаму чалавек не мае магчымасці хадзіць на заняткі ў аўташколу. 

— Такімі прычынамі могуць быць поўная занятасць на працы, догляд за асобай, якая мае патрэбу ў пастаяннай старонняй дапамогі, і іншыя. Пытанне аб допуску да тэарэтычнага і практычнага іспыту на права кіравання будзе разглядацца начальнікам ДАІ, — растлумачыў Сяргей Кушэль, інспектар ДПС АДАІ Лідскага РАУС. 

Да заявы трэба прыкласці даведку аб стане здароўя і пашпарт. 

Грамадзяне, якія самастойна рыхтаваліся да іспытаў і пры гэтым тройчы не здалі тэарэтычную ці практычную частку, у далейшым будуць дапушчаныя да іспытаў у ДАІ толькі пасля вучобы па адпаведных праграмах падрыхтоўкі вадзіцеляў транспартных сродкаў. 

У Лідзе, паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, за апошнія 20 гадоў было атрымана ўсяго адно вадзіцельскае пасведчанне без вучобы ў аўташколе.

Чытайце таксама:

Кіроўцы двух беларускіх аўтобусаў ехалі ў Літву без дазволаў. Пацярпелі і пасажыры

Мужчына мяняў на трасе кола аўтамабіля і трапіў пад грузавік

Навошта ў новых аўтамабільных аптэчках будуць тэрмакоўдра і спецыяльныя нажніцы

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
0
0
Geely SC7, усе яны 2013 года выпуску/адказаць/
18.01.2024
"У Лідзе, паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі, за апошнія 20 гадоў было атрымана ўсяго адно вадзіцельскае пасведчанне без вучобы ў аўташколе."

жонкай галоўнага даішніка раёна?


Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031