Знайсці
16.01.2024 / 14:21РусŁacБел

Lancia вяртаецца. Без дызеля і з вялікімі амбіцыямі

Італьянскі аўтамабільны брэнд Lancia рыхтуецца да прэзентацыі новай мадэлі, яна будзе першай пасля вяртання брэнда. 

Новая Lancia Ypsilon. Фота: сацсеткі

Новая Lancia Ypsilon мусіць хутка з'явіцца ў продажы. Днямі навінку ўпершыню можна было ўбачыць без камуфляжу — у Мілане пад час здымак рэкламнага роліку.

Фота: скрыншот з відэа ў Інстаграм-акаўнце quattroruote. Калаж «Наша Ніва»

Больш за 10 гадоў без навінак

Актуальная Lancia Ypsilon выпускаецца з 2011 года, у 2015 годзе перажыла рэстайлінг, а пачынаючы з 2016 года Ypsilon заставаўся адзінай мадэллю ў мадэльным шэрагу.

Такім чынам Lancia Ypsilon чацвёртага пакалення стане першай навінкай вытворцы пачынаючы з 2011 года.

Разам з ёй брэнд Lancia вернецца на еўрапейскі рынак. Бо апошнія гады адзінай краінай, дзе прадаваліся аўтамабілі маркі Lancia, была Італія. Такім чынам, на некалькі гадоў з сусветна вядомай маркі з багатай ралійнай гісторыяй Lancia пераўтварылася ў нацыянальны брэнд.

Новая Lancia Ypsilon. Фота: сацсеткі

Якім быў попыт на папярэднюю мадэль?

Аднак, нягледзячы на наяўнасць толькі адной мадэлі, на радзіме Lancia Ypsilon карысталася попытам. У 2019 і 2021 гадах Ypsilon трэцяга пакалення падымаўся на другі радок у спісе самых прадаваных аўто ў Італіі.

У новую эру Lancia прыходзіць без дызельных рухавікоў. Lancia будуць выпускаць толькі з гібрыднай устаноўкай і ў цалкам электрычных варыянтах. Чакаецца, што аўтамабіль будзе пабудаваны на адной платформе з Peugeot 208 і Opel Corsa. 

Фота: скрыншот гісторыі ў інстаграм-акаўнце quattroruote

Lancia будзе адрознівацца ад аднаплатформенных Peugeot і Opel не толькі адсутнасцю традыцыйных рухавікоў унутранага згарання. Lancia адносіцца да прэміяльных брэндаў, таму якасць выканання і аздаблення Ypsilon будзе нашмат багацейшай. Натуральна, што і цана будзе большай. 

Напрыклад, так было ў выпадку з італа-французскімі мінівэнамі, якія адначасова выпускалі пад маркамі Peugeot, Citroën, Fiat і Lancia. Апошнія заўжды адрозніваліся больш багатымі камплектацыямі, Lancia аздабляліся толькі топавымі рухавікамі, мелі больш прэстыжны знешні выгляд.

Пасля вяртання на агульнаеўрапейскі рынак Lancia стане паўнавартасным прэміяльным брэндам. У планах на бліжэйшыя гады выпуск красовера і яшчэ аднаго хэтчбэка.

Чытайце таксама:

У Беларусі абнавілі аўтамабільную аптэчку. З'явіўся новы важны элемент

У Беларусі прадаецца Jetta VA3, але гэта не VW і не VAZ. Колькі каштуе?

«Прадаецца толькі на РФ». Як у Беларусі з'яўляюцца аўтамабілі з Еўропы, якія нельга набыць мясцовым

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
29
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031