Знайсці
14.01.2024 / 19:083РусŁacБел

У Беларусі абнавілі аўтамабільную аптэчку. З'явіўся новы важны элемент

Міністэрствам аховы здароўя 23 лістапада 2023 г. прынята пастанова № 178, якой актуалізаваны пералікі аптэчак, іх укладанняў і парадак камплектацыі.

Аўтамабільная аптэчка

Паводле пастановы, цяпер у пераліку аўтамабільнай аптэчкі 12 найменняў. Гэта:
1) бінт медыцынскі стэрыльны памер 5 м х 10 см — 1 штука;
2) бінт медыцынскі стэрыльны памер 7 м х 14 см — 1 штука;
3) жгут кроваспыняльны тыпу Эсмарха — 1 штука;
4) лейкапластыр бактэрыцыдны памер не меншы за 4 см x 10 см — 10 штук;
5) нажніцы атраўматычныя для рэзкі бінта і адзення — 1 штука;
6) коўдра ізатэрмічная 160 см x 210 см — 1 штука;
7) пакет гіпатэрмічны астуджальны — 1 штука;
8) пакет перавязачны медыцынскі індывідуальны стэрыльны — 1 упакоўка;
9) перакіс вадароду 3% — 40 мл — 1 флакон;
10) пальчаткі медыцынскія нестэрыльныя — 3 пары;
11) сурвэтка марлевая медыцынская стэрыльная памер не меншы за 10 см x 10 см № 1 — 5 штук;
12) сурвэтка медыцынская для стымуляцыі дыхання (з насычэннем) або аміяк раствор для вонкавага прымянення 100 мг / мл у ампулах 1 мл — 2/2 ампулы / штукі.

Людзі ў ізатэрмічных коўдрах. Фота: Wikimedia Commons

Новым элементам у спіс стала ізатэрмічная коўдра. Такія коўдры, якія звычайна з аднаго боку пакрытыя серабрыстым матэрыялам, а з іншага залацістым, пры нізкай тэмпературы змяншаюць рызыкі пераахаладжэння або абмаражэння, а пры высокай зніжаюць шанцы атрымаць перагрэў і апёкі.

Прававы акт уступае ў сілу 13 студзеня 2024 года. Аднак дакумент дапускае да 31 снежня 2024 года вытворчасць і рэалізацыю аптэчак, укамплектаваных па старых правілах. Таксама выкарыстанне аптэчак з ранейшым напаўненнем дазволена да заканчэння тэрміну прыдатнасці.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
9
Панылы сорам
10
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
9
2
ампер/адказаць/
14.01.2024
Ды за..лі ўжо. Толькі летам аптэчку набыў
2
Ashukancam/адказаць/
14.01.2024
Im treba hroszy. Naszy.
0
Коўдра/адказаць/
14.01.2024
У мой тэрмін афганскай службы ў такія коўдры забітых хлопцаў заварочвалі, пакуль да морга не давязуць. А шчэ імі абклейвалі шкло ў шыбах, добра абараняла спякотным летам ад сонца.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031