Знайсці
12.01.2024 / 09:425РусŁacБел

У Беларусі прадаецца Jetta VA3, але гэта не VW і не VAZ. Колькі каштуе?

На av.by у продажы з'явіўся аўтамабіль маркі Jetta. За новы седан са знаёмай кожнаму беларускаму аўтааматару назвай просяць 18 тысяч даляраў. Што сабой уяўляе кітайскі рымэйк папулярнай мадэлі VW?

Фота: av.by

Не мадэль, а асобная марка

Аўтамабілістам слова «Jetta» знаёмае даўно, бо VW выпускае мадэль пад такой назвай, пачынаючы з 1979 года. Але аўтамабіль, пра які ідзе гаворка, мае мала агульнага з VW Jetta, паколькі ў дадзеным выпадку Jetta гэта не назва мадэлі, а асобная марка аўто.

Новы кітайскі аўтамабільны брэнд быў створаны канцэрнам Volkswagen разам са сваім партнёрам па сумесным прадпрыемстве FAW Group у 2019 годзе.

Напэўна, калі б не вайна і санкцыі, беларускія аўтааматары маглі б і далей нічога не ведаць пра існаванне такіх аўто. Але рэальнасць паказвае іншае: доля кітайскіх марак сярод новых легкавых аўтамабіляў у продажы перавышае 80%.

Аўтамабіль маркі Jetta мае пад капотам бензінавы рухавік аб'ёмам 1,5 літра, працуе ён у пары з аўтаматычнай каробкай перадач.

Фота: av.by

Polo Sedan вяртаецца?

Тэхнічна гэты аўтамабіль нічога агульнага з седанам VW Jetta асабліва не мае. Мадэль VA3 пабудаваная на той самай базе, што і VW Polo sedan, які раней выпускалі ў тым ліку на заводзе VW у Расіі. У свой час Polo sedan займаў першыя радкі ў продажах новых аўто ў Беларусі.

Фота: av.by

Знешняе падабенства VW Polo sedan з Jetta VA3 лепш за ўсё бачна, калі глядзець на аўтамабіль збоку. Пярэдняя частка больш падобная да сучаснага VW Polo, а вось з тылу аўтамабіль, можна сказаць, выглядае ўнікальна.

Фота: av.by

Агульныя рысы таксама праглядаюцца ў інтэр'еры аўтамабіля.

Новы бестселер?

Ці атрымаецца ў Jetta VA3 паўтарыць поспех VW Polo sedan, копіяй якога з'яўляецца гэты аўтамабіль — вялікае пытанне. З аднаго боку, гэта даволі просты аўтамабіль, які добра сябе зарэкамендаваў, хоць і ў кітайскай шкуры, а з іншага — даволі старая мадэль. Апроч гэтага, кітайцы месцамі спрасцілі і без таго простую мадэль, якая прадавалася толькі ў краінах трэцяга свету (VW Polo sedan не прадаваўся ў Еўропе). У Jetta VA3, напрыклад, нельга адкінуць задні рад крэслаў, каб павялічыць аб'ём багажнага адсека.

У той жа час 18 тысяч даляраў за новы аўтамабіль на аўтамаце ў сучасных умовах не так ужо і шмат. Прыкладна столькі каштуе Geely Emgrand з АКПП.

На момант з'яўлення на рынку Кітая ў 2019 годзе Jetta VA3 прадаваліся па цэнах ад 11 300 да 15 100 даляраў.

Чытайце таксама: 

«Прадаецца толькі на РФ». Як у Беларусі з'яўляюцца аўтамабілі з Еўропы, якія нельга набыць мясцовым

VW упершыню паказаў новы Transporter. Фанаты маркі могуць быць расчараваныя, бо гэта будзе не зусім Volkswagen


Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
12
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
9
2
китайские вёдра/адказаць/
12.01.2024
Китайцы молодцы, самые дешёвые, свои, китайские вёдра, почти не продающиеся в Китае, умудряются спихивать в скрепостан с наваром в 1,5- 2 раза. Кстати, никто не знает, не понимает, где будут покупать запчасти через 5 лет. Китайцы не заморачиваются, снимая с производства ведро или делая новую версию, прекращают выпуск запчастей, ведь на конвеере они не нужны, тем более, что вёдра выпускаются исключительно под рынок скрепостана. Но это будет потом......
1
Праўдаруб/адказаць/
12.01.2024
Экое ўбоства. Лепей нешта патрыманае набуць за таеія грошы
0
Mafkees /адказаць/
12.01.2024
Чтоб купить себе вместо нормальной машины китайскую,это надо быть реально альтернативно одаренным. Я конечно давненько не бывал в РБ,но неужели этот шлак там покупают? Неужели столько много дураков развелось?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031