Знайсці
28.12.2023 / 17:244РусŁacБел

Вялікабрытанія, верагодна, паставіла Украіне ракеты з большай дальнабойнасцю, чым заяўлялася

Нямецкае выданне Bild са спасылкай на вайсковага эксперта паведаміла, што Украіна, вельмі верагодна, атрымала ад Вялікабрытаніі ракеты Storm Shadow з большай дальнабойнасцю, чым гэта паведамлялася афіцыйна.

Брытанская ракета Storm Shadow у Музеі Каралеўскіх ВПС у Лондане. Фота: Wikimedia Commons 

Генерал бундэсвера ў адстаўцы і вайсковы эксперт Эрхард Бюлер заявіў, што ў іншым выпадку Украіна не змагла б знішчыць дэсантны карабель «Новачаркаск» у порце Феадосіі.

Да гэтага порта па прамой было 250 кіламетраў ад лініі фронту, аднак ракеты дакладна ляцелі не так, як іх бы запускалі адтуль. Запускалі іх у глыбіні тэрыторыі, якая знаходзіцца пад кантролем УСУ.

«Крылатая ракета павінна была праляцець больш за 250 км над акупаванай тэрыторыяй. Для гэтага трэба ведаць, дзе размешчаныя пазіцыі РЛС і СПА. Гэта не робіцца проста так», — падзяліўся меркаваннем генерал Бюлер.

«Увогуле і ў цэлым гэта азначае, што Украіна мае крылатыя ракеты з рэальнай дальнабойнасцю 400 км. […]

Свабода перамяшчэння Чарнаморскага флоту значна абмежаваная. Цяпер Феадосія, адзін з апошніх крымскіх партоў, якія лічыліся бяспечнымі, больш не бяспечны порт для Расіі. […]

Па шматлікіх другасных выбухах відаць, што на дэсантным караблі была вялікая колькасць боепрыпасаў. Мы ведаем, што гэтыя караблі выкарыстоўваюцца расіянамі як транспартныя судны», — расказаў вайсковы эксперт. 

Чытайце таксама:

Стала вядомая колькасць ахвяр на караблі «Новачаркаск» у Феадосіі

ЗША дадуць Кіеву дальнабойныя ракеты ATACMS. Што вядома і чаму гэта важна

Якія ракеты лепшыя: Storm Shadow ці Taurus

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
53
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0
28.12.2023
Surprise!
0
Сумасбродный физик/адказаць/
28.12.2023
Ничего такого не было, просто ВВС Украины грамотно использовали силу Кориолиса
28.12.2023
Дзякуй Вялікабрытаніі!!! Вялікі дзякуй!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031