Знайсці
26.12.2023 / 08:291РусŁacБел

УСУ заявілі пра знішчэнне расійскага дэсантнага карабля «Новачаркаск» у Крыме

Ноччу ў акупаваным Крыме здарыўся магутны выбух. УСУ сцвярджаюць, што быў атакаваны вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск». Кіраўнік анэксаванага Крыма Сяргей Аксёнаў пацвердзіў, што ўзброеныя сілы Украіны атакавалі порт Феадосіі.

 Камандуючы паветранымі сіламі Украіны Мікалай Аляшчук заявіў, што ў порце Феадосіі атакаваны вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск». 

«А флоту на Расіі становіцца ўсё менш! Гэтым разам услед за флагманам ЧФ РФ — крэйсерам «Масква» — ідзе вялікі дэсантны карабель «Новачаркаск». Дзякую пілотам паветраных сіл і ўсім датычным за філігранную працу», — напісаў Аляшчук.

Паветраныя сілы Украіны абвясцілі, што ўдар па расійскім караблі ў Феадосіі быў нанесены крылатымі ракетамі. 

«Каля 02:30 26 снежня тактычная авіяцыя паветраных сіл атакавала крылатымі ракетамі вялікі дэсантны карабель Чарнаморскага флоту РФ «Новачаркаск» у раёне Феадосіі», — гаворыцца ў ранішняй кароткай зводцы УС. 

Кіраўнік анэксаванага Крыма Сяргей Аксёнаў пацвердзіў, што УСУ атакавалі порт Феадосіі.

«Праведзена варожая атака ў раёне Феадосіі. Тэрыторыя порта ачэпленая. На дадзеную хвіліну дэтанацыя спынілася, пажар лакалізаваны. На месцы працуюць усе профільныя службы. Жыхары некалькіх дамоў будуць адселеныя. Трымаю сітуацыю на асабістым кантролі. Прашу захоўваць спакой і давяраць толькі афіцыйнай інфармацыі», — напісаў ён ноччу ў тэлеграм-канале.

Феадосія — горад на паўднёвым усходзе захопленага Расіяй Крымскага паўвострава. У яе порт пасля серыі ўкраінскіх удараў па Севастопалі была перабазаваная частка караблёў расійскага Чарнаморскага флоту.

Чытайце таксама:

Патапіць «Маскву»: невядомыя дэталі. Як украінскі «Няптун» знішчыў флагман расійскага флоту

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
39
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2
26.12.2023
"Волной меня снесло" (с)

ха-ха-ха!!

Правда, лучше бы украинцы были такими воинственными к р. во времена б-гдана х-кого.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031