Знайсці
19.12.2023 / 12:34РусŁacБел

Камандуючы Сухапутнымі войскамі Украіны назваў асноўныя напрамкі, на якіх наступаюць расейцы

«Сітуацыя складаная. Нам даводзіцца ваяваць ва ўмовах перавагі ворага як ва ўзбраенні, так і ў колькасці асабістага складу», — кажа Аляксандр Сырскі.

Фота: Efrem Lukatsky / AP

Расейскія войскі наступаюць на купянскім, ліманскім і бахмуцкім кірунках, каб захапіць новыя населеныя пункты Данецкай і Харкаўскай абласцей, заявіў камандуючы Сухапутных войскаў УСУ Аляксандр Сырскі, паведамляе «Украінская праўда».

«На купянскім, ліманскім і бахмуцкім кірунках працягваюцца наступальныя дзеянні ворага. Бахмуцкі кірунак застаецца надзвычай важным для расейскіх захопнікаў. На ім яны засяроджваюць асноўныя намаганні і для вядзення штурмавых дзеянняў ужываюць найбольш баяздольныя падраздзяленні дэсантных войскаў, марскую пяхоту і сфармаваныя з былых злачынцаў падраздзяленні «Шторм Z» і «Шторм V».

Мэта ворага на гэтым кірунку зразумелая — гэта наступ на населены пункт Часавы Яр, затым на Канстанцінаўку, Дружкаўку, Славянск, Краматорск з наступным выхадам на межы Данецкай вобласці».

Камандуючы Сухапутных войскаў дадаў, што на ліманскім кірунку расійскія акупацыйныя войскі перайшлі да сталых нападаў на пазіцыі ўкраінскіх войскаў у кірунку Макееўкі і Цернаў. Вядуцца баявыя дзеянні на северскім кірунку.

«Акупанты актыўна выкарыстоўваюць тэхніку падчас правядзення штурмаў, якую ўвесь час знішчаюць украінскія абаронцы», — адзначыў Сырскі.

«Сітуацыя складаная. Нам даводзіцца ваяваць ва ўмовах перавагі ворага як ва ўзбраенні, так і ў колькасці асабістага складу»,— дадаў Сырскі.

Чытайце таксама:

Ці хопіць Украіне зброі ў 2024 годзе?

Камандзір «Азова»: Гэтая вайна надоўга, заклікаю ўсіх зрабіць свядомы выбар і ўзяць у рукі зброю

Зяленскі ці Залужны — каму ўкраінцы давяраюць больш? Вынікі сацапытання

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031