Знайсці
18.12.2023 / 14:232РусŁacБел

Зяленскі ці Залужны — каму ўкраінцы давяраюць больш? Вынікі сацапытання

Давер грамадзян Украіны да прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага знізіўся з 84% у снежні 2022 года да 62% у снежні 2023-га. Кіеўскі міжнародны інстытут сацыялогіі апублікаваў вынікі апытання, праведзенага з 29 лістапада да 9 снежня 2023 года, піша «УП».

Валерый Залужны і Уладзімір Зяленскі. Фота: Alexey Furman / Getty Images

Па выніках апытання, Уладзімір Зяленскі, нягледзячы на некаторае падзенне рэйтынгу, захоўвае пераважны давер сярод украінскай грамадскасці.

Так, цяпер 62% апытаных давяраюць прэзідэнту Украіны, а не давяраюць — 18%. У снежні 2022 года 84% давяралі яму, не давяралі — 5%. Адпаведна, калі баланс даверу-недаверу ў снежні 2022 года для прэзідэнта складаў +80%, то цяпер ён складае +42%.

«Гэта значыць, з аднаго боку, бачым істотнае зніжэнне, але, з другога боку, ён застаецца адназначна станоўчым са значнай перавагай тых, хто давярае прэзідэнту, у параўнанні з тымі, хто яму не давярае», — паказваюць сацыёлагі.

Абсалютны давер у грамадстве захоўваюць Узброеныя сілы Украіны — як і ў снежні 2022 года, так і цяпер 96% давяраюць УСУ.

Акрамя гэтага, 88% украінцаў давяраюць галоўнакамандуючаму Валерыю Залужнаму (не давяраюць — толькі 4%).

Таксама сацыёлагі паказваюць на тое, што ў бягучай сітуацыі важна разумець, як «перасякаюцца» палі даверу да прэзідэнта і галоўнакамандуючага. Большасць украінцаў, або 59%, адначасова давяраюць і прэзідэнту Украіны, і галоўнакамандуючаму.

Доля ўкраінцаў, якія маюць палярызаваныя погляды, зʼяўляецца дастаткова невялікай. Толькі 14% давяраюць галоўнакамандуючаму і пры гэтым не давяраюць прэзідэнту, і толькі 1% ​​давярае прэзідэнту, але не давярае галоўнакамандуючаму.

Чытайце таксама:

У кабінеце Залужнага знайшлі «праслухоўку» — РБК-Украіна

Зяленскі кантактуе з камандуючымі УСУ ў абыход Залужнага, што перашкаджае таму камандаваць арміяй — УП

Вайна ва Украіне будзе бясконцай? Вось што мяркуе эксперт

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
3
5
прозрение /адказаць/
18.12.2023
Чем дальше война тем больше будешь топить за освобождение всех территории. Когда в дверь стучиться военком тут уж конечно повод подумать и усомниться в правильности вещей которые происходят.
0
ваньки типа прозрели, но как всегда есть нюанс/адказаць/
18.12.2023
прозрение , ага, особенно если стучится ленинградский военком в твою питерскую хрущевку.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031