Знайсці
19.12.2023 / 10:286РусŁacБел

Цэслер расказаў, чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў

Вядомы мастак і дызайнер у новым выпуску «Ток» падзяліўся таксама, што здзіўляла ў Беларусі музыканта Андрэя Макарэвіча.

На пытанне пра розніцу беларусаў і расейцаў Уладзімір Цэслер згадаў меркаванне свайго знаёмага ўкраінца: «Ён гаворыць, што Расія не з'яўляецца Еўропай. Але, на жаль, Украіна таксама. А вось чамусьці Беларусь, кажа ён, Еўропа. І гэта адчуваецца, як толькі ты перасякаеш мяжу. Ідзе адна і тая ж прырода, але ты ўжо едзеш па Беларусі і адчуваеш, што гэта іншая краіна, што гэта Еўропа».

Цэслер згадвае, калі прыязджаў музыкант Андрэй Макарэвіч, яны разам былі на Браслаўскіх азёрах.

«Ён казаў, што яго да глыбіні душы кранула, што мы, калі зʼязджалі, сабралі ў пакеты ўсё смецце, якое там было. Гэта яшчэ нічога. Але ён ашалеў яшчэ ад таго, што мы прайшлі і акуркі сабралі. Ён згадваў, што яго знаёмыя, калі едуць на які-небудзь пікнік, ніколі такога не робяць. І потым яны на гэта месца не едуць, а едуць далей», —

перадае словы Макарэвіча мастак.

Мастак выказаў меркаванне, што ў Беларусі вельмі акуратна адносяцца да сябе, сваёй зямлі. У той жа час улады Мінска не задумваюцца пра тое, які горад яны пакінуць нашчадкам.

«Гавораць, што ў Мінску чыста. Я не лічу, што чысціня гэта нейкая заслуга. Лепш бы болей добрай архітэктуры было».

Глядзіце цалкам:

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
72
Панылы сорам
6
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
2
0
Брэст сіла/адказаць/
19.12.2023
Так і ёсць. Дай бог, каб так і засталося. 
5
Жвір/адказаць/
19.12.2023
Ага, яны сядзелі ў чужых апалках (а раптам спатрэбяцца!), і балдзелі, пра шпака сьпявалі, а вось сабраць іх рашылі перад сыходам,..каб бамжам не дасталіся...:) Ну вы, еўрапейцы, і фантазё-ё-ёры... Назавем гэта так: "Пікнік у апалках"...:))
4
Жвір/адказаць/
19.12.2023
Ales, ага, то бок нееўрапейскія былі апалкі, нейкія нееўрапейцы панаехалі ў Браслаў і апалкаў панакідалі. Латышы напэўна, яны там па грэчку транзытам праязджалі... А вось Макарэвіч з Цэсьлерам навялі парадак, ня далі беларусам-еўрапейцам упасьці тварам у гразь... :)))
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031