Знайсці
18.12.2023 / 10:352РусŁacБел

Прайшоў ператрус у доме Аляксандра Мілінкевіча

Дзверы ў доме палітыка апламбаваныя, піша Белсат.

Прычыны ператрусу альбо таго, ці заведзеная на яго крымінальная справа, Аляксандр Мілінкевіч не ведае.

Сам палітык, які быў кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2006 года, знаходзіцца за мяжой.

У канцы лістапада масавыя ператрусы па ўсёй краіне прайшлі ў прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады і іх сваякоў. СК паведаміў, што падазраванымі па справе праходзяць больш за сто чалавек.

У снежні, паводле праваабаронцаў, хваля ператрусаў і праверак прайшла ў былых назіральнікаў на прэзідэнцкіх выбарах у 2020 годзе. 

 25 лютага ў Беларусі пройдзе так званы Адзіны дзень галасавання — выбары ў саветы дэпутатаў розных узроўняў. 

Улады неаднойчы падкрэслівалі, што выбары павінны прайсці «зладжана і арганізавана». Асобая роля ў гэтым адведзена сілавікам. 

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі выбары суправаджаліся нерэгістрацыяй і арыштамі праціўнікаў Лукашэнкі і назіральнікаў на выбарчых участках. Нягледзячы на гэта, Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы са звестак з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграваў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады.

Па словах генеральнага пракурора Андрэя Шведа, у краіне заведзена больш за 16 тысяч крымінальных спраў «экстрэмісцкай скіраванасці», то-бок палітычнага характару. Згодна з інфармацыяй прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета Паўла Латушкі, з 2020 года рэпрэсіі закранулі 136 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

«Ведаю яго 25 гадоў». Мілінкевіч — пра памерлага гарадзенца Дзяніса Швыркіна, чыё сэрца не вытрымала ў эміграцыі

Аляксандра Мілінкевіча ўзнагародзілі медалём ФОТАФАКТ

Аляксандр Мілінкевіч стаў пазаштатным дарадцам Ціханоўскай

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
28
0
Алек. Ру/адказаць/
18.12.2023
Шакальë
0
даведка/адказаць/
18.12.2023
Первый замначальника местной милиции скончался на службе, а обыски и преследования людей продолжаются.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031