Знайсці
08.12.2023 / 23:241РусŁacБел

Беларусь закупіла бельгійскую вакцыну ад адру

Міністэрства аховы здароўя закупіла партыю бельгійскай вакцыны Прыёрыкс Glaxosmithkline, якая прымяняецца для прафілактыкі захворвання на адзёр. Пра гэта Мінздароўя паведаміла ў сваім тэлеграм-канале. 

Паводле паведамлення Мінздароўя, вакцына «Прыёрыкс» ужо ўвезеная і разлічаная на паўгода. Яе мае хапіць усім, каму неабходная вакцынацыя.

Цяпер вакцына праходзіць кантроль якасці, а на працягу двух тыдняў чакаецца яе пастаўка ў медустановы.

Раней для прафілактыкі адзёру ў Беларусі былі даступныя два прэпараты: вакцына Serum Institute of India з Індыі і вакцына Вектар ГНЦ ВБ з Расіі. 

Уздым захворвання на адзёр стаў фіксавацца ў нашай краіне з лістапада. Зарэгістраваныя выпадкі ў Брэсцкай, Гомельскай, Мінскай абласцях і ў Мінску.

Чытайце таксама:

«Цяпер зрабіць прышчэпку няма магчымасці». У Беларусі — рост захворванняў на адзёр, але ёсць праблемы з вакцынацыяй

У Беларусі ўсплёск хворых на адзёр

Мінздароўя: У Беларусі зарэгістравана 59 выпадкаў адру

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
09.12.2023
Ne zrazumeu-ad czago Vakcyna ? U aptekah ni baczyu....
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031