Знайсці
09.12.2023 / 08:174РусŁacБел

Лёгкае леча з індычкай. Рэцэпт і сакрэты гатавання

Мала тлушчу, але многа смаку. Ідэальная вячэра!

Фота: netto.pl

Спатрэбіцца:

  • філе індычкі 400 грам
  • перац чырвоны 2 шт. 
  • кабачок 1 шт. 
  • цыбуля 2 шт. 
  • памідоры 400 грам 
  • чылі 1 чайная лыжка
  • соль 1 дробка 
  • часнок — зубчыкі 3 шт.
  • алей — 4 сталовыя лыжкі 
  • кубік курынага ці ялавічнага булёну ці іншыя прыправы на ваш густ

Як гатаваць:

1. Філе індычкі нарэзаць буйнымі кубікамі і змяшаць з кубікамі булёну (ці прыправамі на ваш выбар), размеркаванымі ў дзвюх сталовых лыжках алею. Ставім на гадзіну ў халадзільнік, каб мяса замарынавалася. 

2. Перац нарэзаць кубікамі, цыбулю — пёркамі. Кабачок разрэзаць уздоўж напалову і яшчэ раз напалову, затым нарэзаць лустачкамі. 

3. Абсмажваем мяса ў алеі 10 хвілін. Дадаём перац і цыбулю. Тушым 10 хвілін пад накрыўкай. Дадаём кабачок, памідоры, раздушаны часнок і парашок чылі. Тушым яшчэ 5 хвілін і падаём.

Больш рэцэптаў:

Па рэцэпце матулі: сакавітыя фаршыраваныя перцы

Хуткі суп з фасоляй і гароднінай — гарачы абед у зябкае надвор’е. Рэцэпт

Просты дэсерт з хлеба

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
0
Наклон/адказаць/
09.12.2023
дочка Максима Дизайнера, а супчик из топора, наваристый, будете ?
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
09.12.2023
На клон, издиётися? я русские сказки не люблю - яны не такія, як нашыя казкі. нібы супрацьлеглыя. вось, напрыклад, у русских сказках солдат - положительный герой, он объегоривает недалёкую хозяйку. как в той же сказке "Каша из топора". а ў нашых наадварот - разумная гаспадыня праводзіць салдата.

п.с. уф. здаецца, у мяне сёння нарэшце (яшчэ не разразала - чакаю, калі астыне) атрымаўся хлеб. белы. будзеце? да свайго супа з тапара?)
0
Наклон/адказаць/
09.12.2023
дочка Максима Дизайнера, дзякуй, ня буду белы, я цяпер толькі "чорны" ем.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031