Знайсці
02.12.2023 / 10:596РусŁacБел

Двух беларускіх зуброў даставілі ў Кітай

У пятніцу зубры дастаўленыя ў Кітай і перададзеныя ў пекінскі заапарк Цынчуань.

Фота: minpriroda.gov.by

Пара беларускіх зуброў з Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» дастаўлена ў Кітай, паведамляе Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі.

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай у пачатку года Аляксандр Лукашэнка ў якасці падарунка перадаў сертыфікат на двух зуброў.

У пятніцу зубры дастаўленыя ў Кітай і перададзеныя ў пекінскі заапарк Цынчуань.

У верасні было заключана пагадненне аб ахове еўрапейскага зубра. На падставе гэтага дакумента кітайскі бок абавязваецца правільна ўтрымліваць самца і самку зубра ў паўсвабодных умовах, а таксама забяспечыць догляд за жывёламі, які адпавядае ўсім ветэрынарным патрабаванням. За імі будуць назіраць, кантраляваць вагу, прыплод і паведамляць пра гэта беларускаму боку.

Цяпер у Беларусі налічваецца 11 мікрапапуляцый зубра, агульная колькасць усёй беларускай папуляцыі гэтых жывёл за апошнія 30 гадоў павялічылася ў сем разоў. Цяпер у Беларусі жыве 2616 зуброў.

Зубр занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі, але на яго дазволена паляванне. Каштуе паляўнічы тур ад пяці тысяч еўра.

Чытайце таксама:

З Белавежскай пушчы выйшлі амаль усе зубры. Куды і навошта?

У Белавежскай пушчы падлічылі ўсіх зуброў

У Літве зуброў вырашылі пасяліць каля мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6
02.12.2023
бамбук,
0
Кухар/адказаць/
02.12.2023
Смачна есці!
0
Грак сьведка/адказаць/
02.12.2023
а зуброў хто-небудзь пытаўся? Так, іх спыталі, ці згодныя, і яны адказалі, што будуць вельмі радыя зваліць, што задаўбала падстаўляць свае рэбры пад ствалы паляўнічых, і ўвогуле ня супраць павандраваць. Яны нават спрачаліся, каму першаму ляцець, конкурс аб'яўлялі ў межах пушчы. Было 476 зуброў-кандыдатаў на месца, перамаглі найбольш прасунутыя. Вось так вось было.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031