Знайсці
30.11.2023 / 16:5222РусŁacБел

Мы назіраем, як у Расіі з ЛГБТ робяць такі ж страх, які нацысты рабілі з яўрэяў. Што гэта азначае для беларусаў

У Расіі сёння прызналі экстрэмісцкім «міжнародны ЛГБТ-рух». Хоць ніякага «міжнароднага ЛГБТ-руху» не існуе. Гэтая сітуацыя выяўляе палітычныя задачы і тактыку пуцінскай Расіі на гэты момант.

Беларусы на гей-парадзе ў Вільні. 2023 год. Фота: Наша Ніва

Нацысты змагаліся «з сусветнай яўрэйскай змовай» (якой не існавала) і за «расавую чысціню» (якая і немагчымая, і нічога не значыць), каб давесці грамадства да істэрыі, дзякуючы якой яны спадзяваліся і ўмацаваць свой кантроль над людзьмі, і знішчыць любых, нават патэнцыйных, апанентаў ды любыя процівагі свайму рэжыму, і ажыццявіць свае імперыялістычныя планы, планы перадзелу Еўропы і свету на сваю карысць. Пуцінская Расія выбрала ў якасці аналагічнага жупела для распальвання страху і варожасці лёгкага ворага, адносна якога таксама існуе шмат забабонаў, а ў некаторых людзей і траўмы — ЛГБТ. І змагаецца з яго «сусветным рухам» (якога не існуе) і за «сэксуальную чысціню».

«Бі жыдоў, ратуй Расію», — крычалі чарнасоценцы сто гадоў таму (і халеру ўратавалі).

«Бі змагароў, ратуй Расію», «Бі підараў, ратуй Расію»,— крычаць цяперашнія беснаватыя і клікушы.

Для чаго вам ратаваць Расію, калі вы не расейцы, а беларусы?

Спіраль распальвання нянавісці да геяў і лесбіянак прывядзе да іх масавага выезду з Расіі. Што ж, краіны, якія іх прымуць, узбагацяцца інтэлектуальна і эканамічна, таксама як узбагачаліся краіны, што прымалі гнаных юдэяў у ХХ стагоддзі.

Лукашэнка ператварыў Беларусь у сатэліта Расіі — такімі былі Італія Мусаліні, Славаччына Ціса, Румынія Антанеску ці Венгрыя Хорці пры Гітлеру. Яны імкнуліся лавіраваць, але мелі мала прасторы для манеўру.

Яны імкнуліся адстойваць нейкія інтарэсы сваёй краіны ці хутчэй яе кіраўніцтва — але не ўсё і не заўсёды маглі. Не ўсе з іх ірваліся ваяваць на баку Германіі — але не заўсёды маглі адкруціцца і абмежавацца пастаўкамі сыравіны і дазволам размяшчаць войскі і рэзідэнтуры на сваёй тэрыторыі. Не ўсе з іх гарэлі жаданнем уводзіць антысеміцкія законы — але ў нейкі момант ім не пакідалі выбару.

Падобная логіка прасочваецца і ў стаўленні Лукашэнкі да ЛГБТ (як і да спробы пакарэння Украіны).

Геі для яго то «апошняя мярзота», то «залатыя людзі, дай бог усім працаваць як яны». Бо ён жа разумее іх «хазяйсцвенную» каштоўнасць, як адмірал Хорці разумеў каштоўнасць яўрэяў для эканомікі Венгрыі. Але дыскурс прапаганды не пакідае сумневаў: калі Масква загадае…

Эканамічна непаспяховыя, палітычна несвабодныя, маральна дэградаваныя рэжымы Пуціна і Лукашэнкі не могуць прапанаваць чалавеку ані заможнасці, ані свабоды, ані годнасці, ані духоўнай велічы. Таму яны і прапануюць гэтаму чалавеку баяцца геяў, ненавідзець геяў, прыцясняць геяў, самасцвярджацца за кошт геяў — як нацысты вучылі ненавідзець яўрэяў, баяцца яўрэяў і штурхалі як свой, так і паняволеныя народы, каб тыя прыцяснялі і білі яўрэяў, і давалі дырлевангерам магчымасць самасцвярджацца і самаўзвышацца.

Гэта толькі ўзмацняе нашу маральную патрэбу ставіцца да ЛГБТ як да роўных. Яны частка нашага грамадства, частка беларускай нацыі, адны з нас.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
59
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
8
0
Толстый кролик /адказаць/
01.01.2024
Хоць ніякага «міжнароднага ЛГБТ-руху» не існуе.

вот это брехня. сеществует и хорошо координирует свои действия. кроме того они создали серьезнное лобби в политике финансах и медийном пространстве. так что вы свои сказочки оставьте лопухам верящим в равенство братство и димократию. 
0
Шариков /адказаць/
01.01.2024
[Рэд. выдалена]
0
Шариков /адказаць/
01.01.2024
беларуска, чем гордиться то?  
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031