Знайсці
18.11.2023 / 12:195РусŁacБел

Беларусь увайшла ў топ-5 краін з найменшымі цэнамі на яблыкі

Беларусь апынулася ў спісе краін з самымі нізкімі цэнамі на яблыкі. Пра гэта паведамляе маніторынгавае агенцтва Energyprom, заўважыў Myfin.by.

Фота: Siraphol Siricharattakul / vecteezy.com

Эксперты агенцтва Energyprom (Казахстан) вывучылі базу даных Numbeo і высветлілі, што па стане на 13 лістапада бягучага года танней за ўсё кілаграм яблык каштаваў ва Украіне (0,69 даляра). Далей ідуць Паўночная Македонія (0,80 даляра) і Польшча (0,90 даляра).

У Беларусі сярэдняя цана кілаграма яблык выйшла на адным узроўні з Іранам — 0,95 даляра. Менш за адзін даляр за кіло яблыкі таксама каштавалі ў Пакістане (0,97 даляра) і Іраку (0,99 даляра).

А самыя дарагія яблыкі ў свеце — у Паўднёвай Карэі (6,71 даляра), Пуэрта-Рыка (5,96 даляра) і Злучаных Штатах Амерыкі (5,36 даляра).

Чытайце таксама:

У мінскія крамы завезлі вельмі дзіўныя кактусы. Іх можна есці, але костачкі раз'юшваюць

«Жанчына, вазьміце фейхоа!» Што і па якіх цэнах прадаюць на сельскагаспадарчых кірмашах Мінска

У Магілёве 63-гадовая жанчына несла ў торбах 60 кілаграмаў яблык

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
5
Эннот/адказаць/
18.11.2023
даведка , это за фунт ? В калифорнии щас дешевле ,чем полтора $ за фунт не найти!
0
даведка /адказаць/
18.11.2023
В статье цены приведены за килограмм.
0
Максим Дизайнер/адказаць/
20.11.2023
Эннот

Бедненький. С зарплатой калифорнийского уборщика презервативов и шприцов на пляже цены на яблоки считать. Сходи в фудбанк что ли. Или объяви сбор в связи ситуацией в стране. Там наших ойтишных царьков до хрена сидит.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031