Знайсці
05.11.2023 / 18:43РусŁacБел

У полацкім банку намалявалі Скарыну 

Незвычайныя малюнкі ўбачылі наведнікі пасля рамонту ў аддзяленні №216/2069, якое трапіла ў адмысловую праграму «Беларусбанка» — «Этна-падраздзяленні». 

Фота: pvestnik.by

Ідэя праграмы, якую банк рэалізуе да свайго 100-годдзя, палягае ў тым, каб аформіць некалькі філіялаў у этнаграфічнай стылістыцы з элементамі гістарычнай тэматыкі. Полацкае аддзяленне месціцца на праспекце Францыска Скарыны, і цяпер наведнікі бачаць выяву першадрукара ў інтэр'еры банкаўскай установы.

Таксама на сценах у банку — краявіды старога Полацка і малюнкі ў стылі скарынаўскіх гравюр, якія ілюстравалі выдадзеныя ім кнігі. Абслугоўваюць кліентаў супрацоўніцы ў адзенні з нацыянальным каларытам — у спадніцах і вышываных кашулях. Зрэшты, у аднолькавыя блузкі з вышытымі крыжыкам васількамі апранутыя работніцы ва ўсіх аддзяленнях «Беларусбанка», якія трапілі ў этна-праграму.

Фота: gorod214.by

У Полацку вырашылі зрабіць арыгінальным само адкрыццё аддзялення №216/2069 і запрасілі на яго «жывога Скарыну» — мясцовага літаратара Аляксандра Раткевіча, які піша па-руску і публікуецца пераважна ў расійскіх выданнях. Апрануты ў сярэднявечны строй, ён чытаў прысутным свае расійскамоўныя вершы пра Полацк, увасабляючы славутую гістарычную асобу.

Фота: pvestnik.by

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031