Знайсці
04.11.2023 / 08:30РусŁacБел

Разбуральны землятрус у Непале: ужо больш за 100 загінулых

Больш за ўсё пацярпелых — у цяжкадаступных раёнах Джаджаркот і Рукум, прыкладна за 500 кіламетраў на захад ад сталіцы краіны Катманду. Ратавальнікам дапамагаюць вайскоўцы і службы бяспекі, піша Бі-бі-сі.

Фота: Sabin Dhamala via AP

Магутныя падземныя штуршкі адчуваліся і ў сталіцы Непала, а таксама ў гарадах суседняй Індыі, у тым ліку ў Дэлі.

Прадстаўнік арміі паведаміў, што больш за 100 чалавек атрымалі раненні. Бальніца Джаджаркота запоўненая параненымі.

На працягу гадзіны пасля асноўнага землятрусу адбыліся яшчэ тры паўторныя, многія людзі правялі рэшту ночы на адкрытым паветры.

Фасады шматпавярховых цагляных дамоў абрынуліся. Людзі раскопваюць завалы, спрабуючы знайсці тых, хто выжыў пад абломкамі.

Прэм'ер-міністр Непала Пушпа Камаль Дахал тэрмінова выехаў у пацярпелы ад землятрусу рэгіён. У сацсетцы X (былы Twitter) ён выказаў сваё глыбокае шкадаванне з прычыны гібелі людзей і пашкоджання маёмасці і сказаў, што загадаў службам бяспекі неадкладна пачаць аперацыю па выратаванні і аказанні дапамогі.

Аднак правядзенне пошукава-выратавальных аперацый ускладнена — дарогі заблакаваныя апоўзнямі, выкліканымі землятрусам.

Начальнік паліцыі раёна Джаджаркот Сурэш Сунар паведаміў агенцтву Reuters, што складана атрымаць поўную карціну.

«Я сам знаходжуся на адкрытым паветры. Мы збіраем інфармацыю, але з-за холаду і ночы яе цяжка атрымаць з аддаленых раёнаў», — сказаў ён.

Па даных непальскага цэнтра маніторынгу і даследаванняў, землятрус быў зафіксаваны ў 23:47 па мясцовым часе (21:02 па Мінску).

Геалагічная служба ЗША ацаніла магнітуду землятрусу ў 5,6 і паведаміла, што яго ачаг знаходзіўся на невялікай глыбіні.

Непал размешчаны ў Гімалаях, у зоне высокай сейсмічнай актыўнасці.

У 2015 годзе ў краіне адбыліся два разбуральныя землятрусы, у выніку якіх 9 тысяч чалавек загінулі і больш за 22 тысячы атрымалі раненні, больш за 800 тысяч дамоў былі разбураныя або пашкоджаныя.

Чытайце таксама:

У Афганістане ў выніку разбуральнага землятрусу загінулі 1300 чалавек. З іх 90% жанчыны і дзеці

У Славакіі адбыўся землятрус. Штуршкі было чуваць ва Украіне

Кароль Марока здаў кроў для пацярпелых ад землятрусу

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
9
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031