Знайсці
04.11.2023 / 07:504РусŁacБел

Сабаленка прабілася ў паўфінал выніковага турніру, але яе матч расцягнуўся на два дні

Арына ў трэцім матчы групавога раўнда перамагла прадстаўнічку Казахстана Алену Рыбакіну. Выніковы турнір наймацнейшых тэнісістак свету, у якім бяруць удзел восем дзяўчат, праходзіць у мексіканскім Канкуне.

Арына Сабаленка. Фота: Clive Brunskill / Getty Image

Матч Сабаленка — Рыбакіна пачаўся яшчэ суткі таму. Арына выйграла першы сэт з лікам 6:2, у другім вяла Рыбакіна 5:3, але гульню перапынілі з-за моцнага дажджу і ветру. 

І паядынак дагулялі сёння ноччу па беларускім часе. Рыбакіна ўзяла гэты сэт — 6:3. А ў трэцім сэце беларуска перамагла — 6:3.

Сабаленка з другога месца выйшла ў паўфінал турніру, дзе сустрэнецца з экс-першай ракеткай свету Ігай Свёнтак.

Полька верне сабе першае месца, калі выйграе турнір.

У другім паўфінале згуляюць амерыканкі Джэсіка Пегула і Коры Гаўф.

Сабаленка стала першай ракеткай свету 11 верасня пасля Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка запатрабавала павялічыць ёй заробак

«Я не справіўся. Мы ўсе схільныя рабіць памылкі». Максім Мірны пакаяўся, што ў 2020-м падтрымаў народ, а не рэжым

Серэна Уільямс выразала з сумеснай фатаграфіі Арыну Сабаленка

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
4
1
А мы тут ні пры чом/адказаць/
04.11.2023
Ну зарабляець дзеўка грошы і пры чом тут беларусы? Неяк ніпанятна, развярніце сабж, а так і Ілон Маск станец беларусам амерыканскага паходжаньня. А чыво, зарабляець большэ і Tesla не дарыў, так і сказаў, а ентая і зарабляець і чэша языком што ні попадзя. Можэ рэдакцыя НН рэкламай займаецца ентай верціхвосткі?
0
дочка Максима Дизайнера/адказаць/
04.11.2023
ды не. гэта Дизайнеру нравіцца ейны манякюр
4
Белорусский союз женщин/адказаць/
04.11.2023
Молодец Арина, вперед за Беларусь, за нашего уважаемого Александра Григорьевича Лукашенко. Мы тебя с радостью примем в ряды нашего союза. Помним как ты поддержала нашего Президента в трудное время.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031