Знайсці
04.11.2023 / 00:091РусŁacБел

Гендырэктара ТАСС звольнілі за няправільнае асвятленне бунту Прыгожына

Звальненне гендырэктара дзяржагенцтва ТАСС Сяргея Міхайлава стала пакараннем Крамля за празмерна падрабязнае асвятленне бунту ПВК «Вагнер». 

Міхайлаў (крайні справа) з Пуціным. Фота: Kremlin.ru

Міхайлаў, які ўзначальваў ТАСС з 2012 года, пазбавіўся пасады 5 ліпеня і быў пакараны пасля бунту «вагнераўцаў», які каштаваў кар'еры некаторым генералам, паведамляе The Moscow Times.

Прэтэнзіяй Крамля да Міхайлава стала залішне заўзятае «навінавае» асвятленне ўзяцця штаба ў Паўднёвай федэральнай акрузе ў той момант, калі ўлада публічна праявіла слабасць і знаходзілася ў паніцы. ТАСС адным з першых — раніцай у суботу 24 чэрвеня — апублікаваў фатаграфіі з Растова, якія наглядна даказваюць, што байцы «Вагнера» занялі цэнтр горада і блакавалі штаб камандавання войскамі ва Украіне.

«Нейкае вар'яцтва ў іх [у ТАСС] здарылася», — сказаў The Moscow Times чыноўнік урада.

У Крамлі, дзе трымаюць усе СМІ пад строгім кантролем, былі незадаволеныя як эпізодам з мяцяжом Прыгожына, так і ў цэлым недастатковым узроўнем прапаганды з боку ТАСС, сказала крыніца ў кіраўніцтве агенцтва і пацвердзіла суразмоўца ў Крамлі. Аляксей Громаў, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта, які курыруе СМІ, «быў проста ў лютасці», сказала крыніца ў ТАСС.

Апошняй кропляй для Крамля стала інфармацыя пра тое, што Міхайлаў пакінуў Маскву, калі бранятэхніка «Вагнера» маршам рухалася на сталіцу, а з аэрапортаў адзін за адным ляцелі бізнэс-джэты алігархаў і чыноўнікаў. Сам Міхайлаў паведаміў The Moscow Times, што падчас чэрвеньскіх падзей «знаходзіўся ў сваім кабінеце».

Чытайце таксама:

Пасля смерці Прыгожына разгарнулася барацьба за яго спадчыну

«Уся гэта вайна нам нах** не патрэбна». Cмерць Прыгожына адбілася на настроях беларускіх і расійскіх прапагандыстаў

«У пекле ён будзе найлепшым». Біяграфія Прыгожына

Прыгожын і Уткін загінулі, іх самалёт разбіўся над Валдаем. Што вядома на гэты момант

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
40
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
1
0
Янка/адказаць/
04.11.2023
Поўную валізку цэглы пад час бунту Прыгожага адклаў асабіста Пуцін, але вінаваты ў гэтым раптам Міхайлаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031