Знайсці
05.11.2023 / 16:2814РусŁacБел

Перакладчык, тыктокер, журналіст — тры вакансіі ў «Нашай Ніве»

«Наша Ніва» мае новыя вакансіі. Вось каго мы гатовыя ўзяць на працу проста цяпер.

Наша Ніва. Надпіс, згенераваны нейрасеткай glif.app

1) Перакладчык з англійскай мовы на беларускую 

Трэба дасканала, свабодна валодаць беларускай мовай і ўмець хутка і якасна пераказваць артыкулы. Перадумова тут — шырокі кругагляд, вялікае кола чытання СМІ і хуткадзейнасць. 

2) Тыктокер для навіннага канала

Трэба ўмець добра трымацца ў кадры і мантажаваць. І хацець стаць зоркай.

3) Журналіста, які хоча працаваць з відэа, пісаць сцэнары відэасюжэтаў

Нам патрэбныя людзі, здольныя пісаць сцэнары для відэасюжэтаў (партрэтных і пра падзеі). Базавае патрабаванне — уменне добра пісаць. Акрамя таго, трэба ўмець шукаць інфармацыю, у тым ліку распытваць людзей. Калі вы пры гэтым гатовыя працаваць і ў кадры — вялікі дадатковы плюс. Калі вы маеце журналісцкі досвед, але ніколі не працавалі з відэа — не бяда. Калі вы гатовыя вучыцца, то пішыце нам з прыкладамі сваіх тэкставых публікацый. Падкрэслім, што тут трэба менавіта журналіст, з досведам.

Праца па афіцыйнай дамове, заробак на картку. Рэдакцыя дапамагае ў легалізацыі. Выдатны калектыў.

Дасылайце свае прапановы + інфармацыю пра сябе + спасылкі на свае сацыяльныя сеткі + усё, што можа сведчыць на вашу карысць на [email protected]. Можна высылаць і прыватна ў сігнал і тэлеграм тым рэдактарам і журналістам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце асабіста, калі вы лічыце гэта больш бяспечным для сябе.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
10
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0
2
ЯНКА/адказаць/
06.11.2023
Mafkees , 😂😂😂
0
Казік/адказаць/
07.11.2023
Янка, чаго тады адкаменціў?)
0
Лох /адказаць/
10.11.2023
Mafkees , она такая же беларуская как ты украинский.     
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031