Знайсці
06.09.2023 / 09:021РусŁacБел

Два гады таму Марыю Калеснікаву і Максіма Знака асудзілі на гіганцкія тэрміны. Ужо некалькі месяцаў пра іх няма ніякіх звестак

Прадстаўнікоў штаба экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі затрымалі роўна тры гады таму, следства і суд занялі ў суме год. 

Максім Знак і Марыя Калеснікава ў судзе. Фота: Ramil Nasibulin / BelTA pool photo via AP

6 верасня 2021 года ў судзе Мінскага раёна быў вынесены прысуд Марыі Калеснікавай і Максіму Знаку. Іх прызналі вінаватымі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: змова з мэтай захопу ўлады, заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы, стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо кіраўніцтва ім.

Марыю Калеснікаву затрымалі 8 верасня 2020 года пасля таго, як яна адмовілася выязджаць ва Украіну. Максіма Знака затрымалі 9 верасня 2020 года ў офісе штаба Бабарыкі.

Марыя Калеснікава і Максім Знак былі тварам выбарчай кампаніі Віктара Бабарыкі. Яны далучыліся да яго каманды ў маі 2020 года — прыходзілі на падачу дакументаў у ЦВК, каментавалі бягучыя падзеі.

Суд над Максімам і Марыяй распачаўся 4 жніўня 2021 года. Ён быў закрытым. Ім ставілі ў віну злачынствы па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 

— ч. 1 арт. 357 — змова або іншыя дзеянні, учыненыя з мэтай захопу або ўтрымання дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (да 12 гадоў пазбаўлення волі); 

— ч. 3 арт. 361 — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (да 5 гадоў пазбаўлення волі); 

— ч. 1 арт. 361-1 — стварэнне экстрэмісцкага фармавання або кіраўніцтва ім (да 7 гадоў пазбаўлення волі).

У выніку Марыю Калеснікаву пакаралі 11 гадамі калоніі, Максіму Знаку далі 10 гадоў.

Двума месяцамі раней, 6 ліпеня 2021 года, Віктар Бабарыка быў асуджаны на 14 гадоў зняволення.

Ад гэтай вясны ад усіх трох няма ніякіх звестак.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
5
Абуральна
34
0
Сярожа /адказаць/
06.09.2023
[Рэд. выдалена]
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031