Знайсці
28.08.2023 / 23:18РусŁacБел

У смаргонскім касцёле званы сталі выбіваць розныя мелодыі

У смаргонскім касцёле запусцілі новую сістэму гучання званоў. Пра гэта выпусціў відэа пробашч каталіцкай парафіі Святога Арханёла Міхала ксёндз Артур Ляшнеўскі. Ён распавёў, чаму так прыгожа сталі гучаць званы, што азначае іх мелодыя, а таксама паказаў і самі званы, і іх гучанне, піша Katolik.life.

Відэа з'явілася ў мясцовым пабліку ў сацсетцы і выклікала шмат станоўчых рэакцый. Праўда, у каментарах адзін з карыстальнікаў паспрабаваў справакаваць традыцыйную спрэчку пра нібыта злоўжыванне духавенствам матэрыяльнымі выгодамі вернікаў: маўляў, у жыхароў Смаргоні сабралі занадта шмат грошай на новыя званы.

Але гараджане не паддаліся на правакацыю і заступіліся за святара, патлумачыўшы, што духавенства пастаянна дае справаздачу перад парафіянамі за ўсе сабраныя ахвяраванні.

А што тычыцца новага гучання званоў, то дзякуючы новай сістэме яны сталі выбіваць розныя мелодыі рэлігійных спеваў. Тройчы на дзень, па старажытнай традыцыі, званы пачалі выбіваць мелодыі, запрашаючы вернікаў на малітву «Анёл Панскі».

Чытайце таксама:

Выйшлі прыгожыя паштоўкі з мінскім касцёлам Святога Роха

У Браславе праз навальніцу адмянілі начную працэсію

У лесе пад Навагрудкам сілавікі разагналі каталіцкі скаўцкі летнік

У Ляхавіцкім раёне аднавілі старажытны арган і ладзяць фестывалі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера