Знайсці
28.08.2023 / 15:531РусŁacБел

«Ці выключаны прас?» Беларусы стварылі праграму, якая дапамагае змагацца з трывогай

Некалькі сяброў сабраліся і вырашылі запусціць уласны праект. Без бюджэту, толькі на энтузіязме і экспертызе. Так з'явіўся IronZen — праграма, якая дапамагае людзям даць рады трывозе, піша Devby.

А пачалося ўсё наступным чынам. Тэсціроўшчык Дзіма рыхтаваўся пакінуць дом, але рабіў шэраг стандартных праверак: ці выключаны газ на пліце, ці зачыненыя вокны, ці ўзятыя ўсе неабходныя рэчы з сабой. Можа быць, пазнаяце сябе ў гэтых паводзінах?

Перад запускам яны вельмі шмат вывучалі інфармацыі аб АКР, чыталі навуковыя артыкулы ў інтэрнэце. Па статыстыцы, ад хваробы пакутуе прыкладна 2% насельніцтва Зямлі.

Усе мы нярэдка забываемся на важныя рэчы і вяртаемся дадому. Кожны можа знайсці для сябе сцэнары выкарыстання праграмы. Можна быць абсалютна здаровым і трывожыцца па дарозе ў аэрапорт, ці ўсё ты ўзяў (-а).

Таму хлопцы вырашылі зрабіць праграму, якая дапаможа даць рады трывожным думкам.

Як гэта працуе.

Вы ствараеце сцэнар, напрыклад, «Выхад з дому», і напаўняеце яго дзеяннямі: «выключыце прас», «выключыце ваду», «пакарміце сабаку (ката)». Перад тым, як пакінуць жыллё, адкрываеце праграму з патрэбным сцэнаром, і адзначаеце дзеянні птушачкамі, па жаданні дадаяце фота.

У любы момант пройдзеныя сцэнары можна паглядзець у гісторыі. А далей займаецеся сваімі справамі, упэўненыя, што дома ўсё ў парадку, нічога не гарыць і не цячэ.

У выніку функцыянал праграмы атрымаўся даволі гнуткім. Адзін карыстальнік юзае IronZen, калі збіраецца на трэніроўку, каб нічога не забыцца. Іншы — збіраецца ў падарожжа з праграмай.

У IronZen мала агульнага з чэк-лістамі, акрамя таго, што трэба дзеянні адзначаць птушачкамі. Гэта значна прасцей, праграма выкарыстоўваецца для агляду жылля перад выхадам, таму і назва яе IronZen — checkup before go.

Фота: Devby.io

Чытайце таксама:

«Загіпнатызаваныя» ChatGPT і Bard могуць пераконваць карыстальнікаў плаціць ашуканцам і праязджаць на чырвонае святло

Стартапы паміраюць, а інвестары іх не ратуюць

Сем мабільных праграм, якія дапамагаюць сачыць за сваім бюджэтам 

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
16
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0
0
Казік/адказаць/
28.08.2023
Цяпер трэба не толькі святло выключыць, а яшчэ і не забыцца галачку паставіць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера