Знайсці
16.08.2023 / 12:361РусŁacБел

Памёр Віктар Карамазаў

У наступным годзе пісьменнік адзначыў бы свой 90-гадовы юбілей.

Віктар Карамазаў. Фота: «Звязда»

Віктар Карамазаў нарадзіўся 27 чэрвеня 1934 года ў сям’і настаўніка ў Чэрыкаве (Магілёўская вобласць).

У час Вялікай Айчыннай вайны жыў з бацькамі ў Чувашыі, Татарстане, Ульянаўскай вобласці. Пасля вайны сям’я жыла ў Крычаве.

Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1958).

Працаваў адказным сакратаром чэрыкаўскай раённай газеты «Сацыялістычная перамога», крычаўскай раённай газеты «Шлях сацыялізму», загадваў аддзелам у міжраённай газеце «Новае жыццё» (Крычаў).

У 1962—1963 гг. — уласны карэспандэнт абласной газеты «Магілёўская праўда». З 1964 года працаваў у «Звяздзе», затым у «Літаратуры і мастацтве», часопісе «Полымя», быў загадчыкам аддзела мастацкіх фільмаў «Тэлефільма».

Віктар Карамазаў належаў да так званага філалагічнага пакалення — дзяцей вайны, чыё юнацтва прыйшлося на гады «адлігі», піша «Звязда».

Тое, што прызваннем стала служэнне роднаму слову, было, відаць, прадвызначана — Biктap Фiлiмoнaвiч нapaдзiўcя ў Чэpыкaве Maгiлёўcкaй вoблacцi ў cям’i нacтaўнiкaў.

Тэмы ягоных твораў — гэта і Вялікая Айчынная вайна (раман «Бежанцы»), і лёс беларускай вёскі (хрэстаматыйнае апавяданне «Дзяльба кабанчыка» і аповесць «Дзень Барыса і Глеба»).

Пісьменніка турбавала тэма роднай прыроды і адносін людзей да яе — у лірыка-публіцыстычным рамане «Пушча» на прыкладзе Лімінскай пушчы на роднай Чэрыкаўшчыне Карамазаў паказаў лёс беларускіх лясоў. Раман быў экранізаваны ў 1987 годзе. Ствараў падарожную прозу — «Глядзіце ў вочы лемуру: аповесць-эсэ з пастскрыптумамі і вернісажам» пераносіць чытача ў самыя экзатычныя мясціны зямлі. А яшчэ кнігі-біяграфіі…

Услухайцеся ў адны назвы: «Крыж на зямлі і поўня ў небе», «З вясною ў адным вагоне», «Мой брат духоўны…».

Віктар Карамазаў пісаў пра мастакоў — з любоўю, сапраўды як пра духоўных братоў. І мастацкія творы, і дакументальныя. Яго героямі рабіліся Вітольд Бялыніцкі-Біруля, Станіслаў Жукоўскі, Гаўрыіл Вашчанка, Антон Бархаткоў, Мікалай Неўраў.

У пісьменніка сапраўды было мастакоўскае бачанне свету: «Драбкі блакіту ззялі, як сама раніца ў абмытым цёплым дажджом акне, грэліся ў вохрыста-залацістых лужынках сонца. Сонечныя плямы дзе сплываліся і ярчэлі, дзе рассыпаліся і гаслі, а блакіт заставаўся трывалы і чысты».

Ён вывучаў гісторыю беларускага мастацтва, сябраваў з мастакамі і маляваў сам. Удзельнічаў у пленэрах, занатоўваў хараство беларускай прыроды не толькі ў словах, але і ў фарбах. І разважаў над сутнасцю мастацтва і літаратуры: «Мастак, працуючы над палатном, шчыры сам перад сабою, як кажуць, на ўсе застаўкі, а як перад сабою — дык і перад светам, тут ён без берагоў, у той час як для пісьменніка быць шчырым — гэта адчуваць меру шчырасці, мяжу, пераступіць якую ён не адважваецца. У мастака гэтае боязі няма. Можа, таму, што ён працуе з іншым матэрыялам, не словам — фарбаю, у якой менш рызыкі?» Відаць, што Карамазаў намагаўся сцерці мяжу, пра якую гаворыць, каб быць мастаком да канца і ў слове.

«Людзей яднаюць ці раны і боль, ці дабрыня і любоў», — сцвярджаў пісьменнік у адным са сваіх твораў. Яго творчасць была на баку дабрыні і любові, таму яна заўсёды будзе мець сваіх чытачоў.

Чытайце таксама:

Памёр галоўны рэдактар газеты «Прессбол» Сяргей Лісічкін

Памерла Святлана Мусіенка

Памёр Леанід Козік

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
25
Абуральна
0
0
Анфиса/адказаць/
16.08.2023
Неплохой писатель, кое-что из написанного интересно. Но, честно, мало кому интересен.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031