Знайсці
23.06.2023 / 10:18РусŁacБел

У Маскве затрымалі ўраджэнца Беларусі, якога падазраюць у падпале рэлейных шаф

У Маскве затрымалі двух грамадзян Казахстана: 25-гадовага Эдуарда Б. (нарадзіўся ён у Беларусі) і 27-гадовага Аляксандра А. Іх вінавацяць у падпале на чыгунцы. 

Паводле «Базы», хлопцы прызналіся ў падпале, за сваю працу яны нібыта атрымалі 30 000 расійскіх рублёў на крыптакашалькі, заданне атрымлівалі праз тэлеграм.

Хлопцы затрыманыя. Распачалі справу па артыкуле 267 КК РФ («Прывядзенне ў непрыдатнасць транспартных сродкаў або шляхоў зносін»).

Тры рэлейныя шафы на чыгунцы ў Маскве падпалілі 19 чэрвеня. Пажар пачаўся каля паловы на трэцюю ночы ля чыгуначных шляхоў уздоўж Варшаўскай шашы.

Агонь удалося аператыўна патушыць.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
2
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера