Знайсці
22.06.2023 / 11:45РусŁacБел

Зяленскі падпісаў закон, што абмяжоўвае ўвоз друку з Беларусі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў Закон «Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Украіны адносна ўстанаўлення абмежаванняў на ўвоз і распаўсюд выдавецкай прадукцыі, якая тычыцца дзяржавы-агрэсара, Рэспублікі Беларусь, часова акупаванай тэрыторыі Украіны».

«Лічу Закон правільным», — напісаў прэзідэнт Украіны ў афіцыйным тэлеграм-канале.

Зяленскі паведаміў, што тэкст закона даслалі інстытутам ЕС для дадатковай ацэнкі таго, ці могуць асобныя нормы закона паўплываць на выкананне абавязацельстваў у частцы абароны правоў меншасцяў, у прыватнасці моўных, у кантэксце рэкамендацыі заключэння Еўрапейскай камісіі адносна заяўкі Украіны на сяброўства ў ЕС.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031