Знайсці
22.06.2023 / 10:061РусŁacБел

Падарваў сябе, каб ворагу не дасталася радыёстанцыя: у Львове развіталіся з Героем Украіны

Ігар Дашко загінуў у красавіку 2022 года, але цела аддалі толькі цяпер.

Ігар Дашко

У Львове развіталіся з Героем Украіны, афіцэрам-памежнікам Ігарам Дашко, які ў красавіку 2022 года падарваў сябе ў заблакаваным расейцамі Марыупалі, каб ворагу не дасталася радыёстанцыя.

21 чэрвеня ў гарнізонным храме Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Львове падчас паніхіды ўшанавалі памяць Героя і правялі гарадскую цырымонію развітання з воінам.

Цела загінулага год таму воіна аддалі зямлі толькі цяпер, бо працягваўся працэс вяртання цела, правядзення адпаведных экспертыз, у тым ліку ДНК-экспертызы. Чын пахавання стаў магчымым па выніках гэтай працяглай працы, як піша «Украінская праўда».

Развітацца з пабрацімам прыйшлі прадстаўнікі адміністрацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, калегі і персанал Заходняга рэгіянальнага ўпраўлення, 1-га памежнага атрада і 23-га атрада марской аховы, гараджане.

Ігара Дашко пахавалі на Марсавым полі.

За асабістую мужнасць і гераізм, праяўленыя ў абароне дзяржаўнага суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, самаадданае служэнне ўкраінскаму народу ў красавіку 2022 года прэзідэнт Уладзімір Зяленскі прысвоіў Дашко званне Герой Украіны (пасмяротна). Таксама афіцэру пасмяротна прысвоілі воінскае званне «палкоўнік». У ягоны гонар назвалі вуліцу ў Львове.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
8
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
39
Абуральна
0
0
Аліварыя Портэр/адказаць/
22.06.2023
Героям Слава!
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031