Знайсці
21.06.2023 / 20:21РусŁacБел

У Маскве скончыў жыццё самагубствам адзін са стваральнікаў савецкай тэрмаядзернай бомбы

Адзін са стваральнікаў савецкай тэрмаядзернай бомбы РДС-37 Рыгор Клінішаў быў знойдзены мёртвым у кватэры ў цэнтры расійскай сталіцы, паведаміла ТАСС са спасылкай на экстранныя службы.

Паводле інфармацыі службаў, 92-гадовага Рыгора Клінішава знайшлі сваякі. Побач з целам была развітальная запіска, таму ёсць падставы меркаваць, што інжынер-фізік пакончыў з сабой.

«Ён пакінуў перадсмяротную запіску, якая была побач з целам. У ёй мужчына развітаўся з роднымі», — сказаў суразмовец агенцтва.

Вядома, што кандыдат фізіка-матэматычных навук Рыгор Клінішаў нарадзіўся ў 1930 годзе. У 1962 ён стаў лаўрэатам Ленінскай прэміі. Браў удзел у стварэнні першай савецкай двухступеннай тэрмаядзернай бомбы РДС-37, а таксама распрацаваў некалькі тыпаў тэрмаядзерных зарадаў бомбаў наступных пакаленняў.

Разбуральная сіла тэрмаядзернай бомбы заснаваная на выкарыстанні энергіі рэакцыі ядзернага сінтэзу лёгкіх элементаў у больш цяжкія. Выпрабаванні такой зброі, удзел у распрацоўцы якой браў Клінішаў, праходзілі на Сяміпалацінскім палігоне ў Казахстане 22 лістапада 1955 года.

Чытайце таксама:

Цягам некалькіх гадоў запрацуе першы ў свеце камерцыйны тэрмаядзерны рэактар — The Wall Street Journal

Фізікі тлумачаць, што будзе далей пасля прарыву ў тэрмаядзерным сінтэзе

Тэхналогіі магнітнага поля наблізілі прыручэнне тэрмаядзернай энергіі

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
13
Сумна
3
Абуральна
7
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031