Знайсці
20.06.2023 / 18:385РусŁacБел

«Абавязак міжнароднай супольнасці — цалкам ізаляваць рэжым у Беларусі» — Гітанас Наўседа

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа падчас штогадовага звароту ў Сейме Літвы 20 чэрвеня згадаў пра Беларусь. Ён лічыць, што рэжым у Беларусі «загнаў сябе ў павуцінне залежнасці ад Расіі і цяпер дазваляе ёй сябе ператравіць», паведамляе LRT.

Гітанас Наўседа. Фота: «Наша Ніва»

«Увядзенне смяротнай кары за тэрарыстычныя акты стала булавой таталітарнага кантролю над грамадствам. Абавязак міжнароднай супольнасці, у тым ліку і Літвы, ізаляваць беларускі рэжым і выкарыстаць строгія міжнародныя санкцыі», — заявіў Гітанас Наўседа.

Таксама ён нагадаў, што ў Беларусі працягваюць арыштоўваць прадстаўнікоў апазіцыі, знішчаюць медыя і актыўныя грамадскія арганізацыі.

«Мы павінны дабівацца вызвалення і рэабілітацыі палітычных зняволеных у гэтай краіне, а таксама правядзення празрыстых і дэмакратычных выбараў», — дадаў прэзідэнт Літвы.

Гітанас Наўседа лічыць, што рэжым у Беларусі «загнаў сябе ў павуцінне залежнасці ад Расіі і цяпер дазваляе ёй сябе ператравіць».

Чытайце таксама:

Літва пракладае трасу для патрулявання мяжы з Беларуссю

Заявамі аб перадачы ядзернай зброі Пуцін замацоўвае вайсковы кантроль РФ над Беларуссю — ISW

Літва можа забараніць транзіт некаторых тавараў у Беларусь і Расію

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4
3
Грэнак/адказаць/
20.06.2023
Колькі можна ўжо гэтам гітанасам языком часаць? 
Ідзе рэкордны гандаль, кантрабанда, лукашэнка ня ў вышуку нават, а яны ўсё трындзяць "ізаляваць".
Яшчэ адзін глыбока заклапочаны.
3
Ядвига/адказаць/
20.06.2023
Ага, ножи метать в Гомель приедут из Греции, Венгрии, Сербии. Хороша изоляция!!! Браво, Европа. И что- то мне подсказывает, на славянскую барахолку тоже шушара всякая из Европы притащится.
3
гердзень /адказаць/
21.06.2023
а масква пры гэтым адчыніць дзьверы. але й глупства...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031