Знайсці
15.06.2023 / 10:56РусŁacБел

На саміце НАТА ў Вільні Украіне могуць даць гарантыі «сярэднія паміж тымі, што атрымлівалі Фінляндыя і Ізраіль» — прэзідэнт Чэхіі

Прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павэл, генерал у адстаўцы і старшыня вайсковага камітэта НАТА ў 2015-2018 гадах, у інтэрв'ю «Радыё Свабода» пракаментаваў магчымыя гарантыі НАТА Украіне.

Прэзідэнт Чэхіі Пэтр Павэл. Фота: Alastair Grant / AP Photo

 «Я чуў пра два, скажам так, тыпы або сцэнары гарантый [НАТА Кіеву]. Адзін — такія ж гарантыі, якія былі дадзеныя Фінляндыі: ад ідэі далучэння да НАТА да ратыфікацыі. Іншы — [нешта накшталт] гарантый бяспекі для Ізраіля. Імаверна, мы ўбачым нешта сярэдняе.

Але для мяне гарантыяй будзе нават тое, што мы проста зафіксуем на паперы, што мы ўжо робім для Украіны, і зробім гэта свайго роду доўгатэрміновым планам», — сказаў ён.

Ён адзначыў, што бачыць Украіну ў якасці будучага сябра ЕС. Ён звязвае гэта з пасляваенным аднаўленнем Украіны.

«Я нават магу ўявіць сабе нейкі План Маршала для Украіны, які не толькі дазволіў бы Украіне хутка развівацца, ліквідаваць шкоду, нанесеную вайной, але і стаў бы сродкам уступлення ў ЕС. Таму што аказанне такой шырокай падтрымкі ў шэрагу абласцей папраўдзе ўяўляе сабой таксама набор правілаў, якія павінны быць улічаныя, каб зрабіць гэта правільна. Гэта будзе працэс навучання з абодвух бакоў. Каб любая краіна-прэтэндэнт уступіла ў ЕС, яна павінна выканаць шэраг умоў, паслядоўна дасягнуць шэрагу мэтаў. І іх можна эфектыўна выкарыстаць у працэсе рэканструкцыі.

Так што калі разглядаць гэта такім паралельным чынам, я лічу, што перспектыва сяброўства ў ЕС павінна быць вельмі яснай як для Украіны, так і для ЕС. І я шчыра веру, што гэта будзе добра для абодвух бакоў».

Чытайце таксама:

Украіна будзе мець толькі адну спробу для вялікага контрнаступлення — прэзідэнт Чэхіі

Прэзідэнт Чэхіі падарыў Зяленскаму пісталет

Дзяўчынцы ў чэшскай школе плюнулі ў твар, бо яна ўкраінка. Прэзідэнт Чэхіі сустрэўся з ёй, каб падтрымаць

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
5
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031