Знайсці
06.06.2023 / 12:475РусŁacБел

Перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый можа прайсці ў Беларусі

Папярэдні раз перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый у краіне праводзілася амаль 20 гадоў таму, гэта заняло без нечага два гады.

За БПЦ замацоўваецца асаблівая роля. Фота: «Наша Ніва»

Перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый можа прайсці ў Беларусі, цяпер ідзе падрыхтоўка праекта закона, які тычыцца канфесій, і ён ужо вынесены на грамадскае абмеркаванне, пра гэта паведамілі ў апараце ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў пры Саўміне, піша «Спутнік».

На гэтым тыдні быў апублікаваны і вынесены на грамадскае абмеркаванне закон ад 17 снежня 1992 г. № 2054-ХІІ «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» у новай рэдакцыі.

«Цяпер праект закона дашліфоўваецца і рыхтуецца да ўнясення ва ўрад», — паведамілі «Спутніку» ў ведамстве.

Там удакладнілі, што ініцыятарам распрацоўкі гэтага законапраекта стаў апарат Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.

«Гэта зроблена ў мэтах прывядзення ў адпаведнасць закона з Канстытуцыяй Беларусі», — растлумачылі ў апараце.

Таксама там адзначылі, што ў канцы чэрвеня законапраект можа быць перададзены ва ўрад. Наступны этап — абмеркаванне ў парламенце.

У апараце Упаўнаважанага таксама не выключылі, што пасля прыняцця гэтага праекта закона ў краіне можа прайсці перарэгістрацыя рэлігійных аб'яднанняў і арганізацый.

Цяпер у Беларусі зарэгістраваныя 174 рэлігійныя аб'яднанні рэспубліканскага ўзроўню, а ўсяго рэлігійных арганізацый каля 3,5 тысячы.

Папярэдняя перарэгістрацыя рэлігійных арганізацый у Беларусі прайшла амаль 20 гадоў таму. Увесь працэс перарэгістрацыі доўжыўся без нечага два гады — з 2002-й па 2004-й.

Як вынікае з тлумачальнай запіскі, якая суправаджае вынесены на абмеркаванне дакумент, новай рэдакцыяй закона, у прыватнасці, замацоўваецца асаблівая роля БПЦ у гістарычным станаўленні і развіцці духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа, а таксама неаддзельнасць ад агульнай гісторыі народа Беларусі іншых хрысціянскіх, іудзейскіх і ісламскіх рэлігійных арганізацый.

Уводзяцца новыя тэрміны «нядзельная рэлігійная школа», «місіянерская дзейнасць», «рэлігійныя сімвалы».

Акрамя гэтага, уносяцца змяненні і дапаўненні ў парадак дзяржаўнай рэгістрацыі рэлігійных арганізацый. Таксама рэгламентуецца парадак дзейнасці пры ажыццяўленні місіянерскай і паломніцкай дзейнасці.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
18
0
Пишите правильно/адказаць/
06.06.2023
Не, не так. Не перерегистрация религиозных организаций обязательно пройдёт в Белоруссии.
0
Ёсік/адказаць/
06.06.2023
Каталіцтва забароняць, бо польскае. Тая канфесія, якая пагражае суверэнітэту краіны (асабістай уладзе лукашэнкі, так правільна чытаць), будзе забаронена. Хтосьці раней казаў, што калі зробіць замах лукашэнка на каталікоў, тыя маўчаць не будуць. Не раз рабіў і здзяйсняў, але маўчаць, нават каталікі самі дапамагаюць - могілкі Арміі Краёвай каталікі з ЖКГ і разбуралі, бо ў тых мясьцінах каталікоў больш за 70 адсоткаў жыве.
0
Всё для России и семьи лукашенок/адказаць/
06.06.2023
Останется только московская церковь не имеющая никакого отношения ни к Христианству, ни к Православию, ни к Христу, которую создал коммунист, большевик и атеист Сталин. Создал для своих потреб, заменив Христа собою, на территории СССР.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930