Знайсці
31.05.2023 / 09:078РусŁacБел

Каля манумента «Тры сястры» на сутыкненні межаў Украіны, Беларусі і Расіі прагучаў магутны выбух

Пра выбух на скрыжаванні дарог з Украіны, Беларусі і Расіі ўчора вечарам паведаміў канал расійскіх ваенкараў. Відэа перапосцілі ўкраінскія паблікі. 

Канал ваенкараў піша, што такім чынам была ўзарваная ўкраінская дарога. З кантэксту вынікае, што гэта расіяне падарвалі «шлях ворага, які ён мог бы калісьці паспрабаваць выкарыстаць для нападу». 

Між тым цяпер Украіна ўмацоўвае свае межы з краінамі-суседкамі, у тым ліку мініруе прымежныя тэрыторыі. УСУ рыхтуюцца да контрнаступу.

Манумент «Тры сястры» на стыку меж Беларусі, Расіі і Украіны быў адкрыты ў 1975 годзе ў гонар сяброўства беларускага, рускага і ўкраінскага народаў.

У гэтым месцы, дзе злучаюцца Украіна (Чарнігаўская вобласць), Беларусь (Гомельская вобласць) і Расія (Бранская вобласць) раней праходзілі агульныя святы і афіцыйныя мерапрыемствы. Пасля пачатку вайны супраць Украіны, у якім Расія і Беларусь сталі агрэсарамі, ва Украіне заяўлялі пра жаданне дэмантаваць помнік.

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
23
Панылы сорам
7
Ха-ха
13
Ого
3
Сумна
6
Абуральна
5
2
Такова реальность/адказаць/
31.05.2023
Мимо проходил, сейчас презрение к немытым и их прихвостням всемирное. 
4
Мимо проходил/адказаць/
31.05.2023
Если вам нравится чтобы об вас вытирали ноги — калI ласка, ваш выбар. Но не следует свой политический куколдизм остальным тыкать. Чуть больше самоуважения, беларусы, тогда глядишь и начнет что-то меняться. И да, оставьте свой дешевый манипулятивный прием про детей. Люди защищающие своих детей сейчас на фронте, а не в телеграмме сидят.
1
Доктар/адказаць/
31.05.2023
Крыўдулькі такія крыўдулькі, пост маларазумнага гопніка. Калі б ён акупаваны Херсон пісаў бы з маленькай літары, то ўжо прынамсі намаляваўся б нейкі анамнэз.  А так проста сумесь гопнічаства і непазбыты дзіцячы садок. 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930