Знайсці
25.05.2023 / 16:0133РусŁacБел

«Адразайце ім вушы, пускайце кроў». Піліп Шаўроў адзначыўся яшчэ раз

Пасля ўчорашняй навіны пра тое, што Піліпа Шаўрова чакае суд у Польшчы за пагрозы актывістам, «Нашай Ніве» расказалі яшчэ пра адзін нядаўні інцыдэнт з яго ўдзелам.

Скрын відэа

Відэа, якое даслалі «Нашай Ніве», здымаў сам Шаўроў і публікаваў у сваіх сацыяльных сетках, але пасля выдаліў. Яно было запісана 30 красавіка ва Уроцлаве (Польшча) каля ўніверсітэта, дзе праходзіла выступленне палітыка Зянона Пазняка.

На відэа бачна, як перад уваходам у будынак стаіць ахова з ліку сяброў Руха беларускіх нацыяналістаў. Шаўроў здымае іх і называе «бандытамі Пазняка». На лекцыю яго не пусцілі, ён паспрабаваў прарвацца. Шаўроў кажа, што будзе змагацца, каб іх пасадзілі ў польскую турму.

«Гэта навалач, якую трэба знішчаць, паліць у газавых камерах. Я асабіста вось тут абяцаю спальваць гэтую нечысць, вынішчаць яе ўсімі магчымымі сродкамі. Я заклікаю ўсіх да персанальнага тэрору», — кажа Шаўроў за кадрам.

«Бачыце гэтых людзей — атакуйце, адразайце ім вушы, адразайце ім горла, пускайце кроў», — заклікае Шаўроў да расправы.

Наколькі вядома, актывісты пасля таго выпадку падавалі заяву ў польскую паліцыю.

Піліп Шаўроў стаў вядомым у студзені 2020 года, калі пафарбаваў у чырвоны колер далоні помніка Пушкіну ў Мінску. Яго затрымалі, ён на камеру нагаварыў паскудстваў аб праціўніках Лукашэнкі, пасля чаго яго адпусцілі. Цяпер хлопец жыве ў Польшчы.

Учора «Еўрарадыё» паведаміла, што Шаўрова затрымлівалі, але адпусцілі да суда, яму інкрымінуецца пагроза забойствам. Затрыманне хлопца было ў Варшаве побач з Моладзевым хабам 21 мая, калі там праходзіў мітынг салідарнасці з палітвязнямі.

Чытайце таксама:

Піліпа Шаўрова затрымлівалі ў Варшаве. Ён пагражаў забойствам

У Варшаве на публічным мерапрыемстве пабіліся беларускія эмігранты. Праз што быў канфлікт? ВІДЭА

КДБ апублікаваў відэа допытаў палітвязня Шаўрова, дзе той нагаварыў лухты. Праваабаронцы: Гэта ні на што не ўплывае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
4
Панылы сорам
53
Ха-ха
9
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
48
1
Інакш ні як/адказаць/
26.05.2023
Ды па ім плача дурка, прымусовае лячэнне год на 20
26.05.2023
[Рэд. выдалена]
0
пумпум/адказаць/
27.05.2023
дорогие белорусы , вы то хоть нужные вещи из русской классики переводите на свой язык ... '' Муму''  Тургенева например... очень злободневное произведение и не только приложительно к этому юному агенту кгб , а сколько ярмошиных , эйсмонток ,сергеенок и других домашних животных надо бы искупать 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930