Знайсці
24.05.2023 / 12:4213РусŁacБел

Піліпа Шаўрова затрымлівалі ў Варшаве. Ён пагражаў забойствам

Беларуса Піліпа Шаўрова, які не раз адзначаўся спрэчнымі ўчынкамі, затрымлівалі ў Варшаве. Цяпер ён на волі, але чакае суда па некалькіх артыкулах.

Піліп Шаўроў. Фота: «Белсат»

Яму інкрымінуецца пагроза забойствам, піша «Еўрарадыё».

Таксама Шаўрову забаронена набліжацца да Беларускага хаба ў Варшаве і да асобы, якую ён пагражаў зарэзаць. Менавіта побач з хабам Шаўрова затрымалі 21 мая, калі там праходзіў мітынг салідарнасці з палітвязнямі.

У варшаўскай паліцыі пацвердзілі факт затрымання, але абверглі, што ў Шаўрова пры сабе быў нож.

Піліп Шаўроў стаў вядомым у студзені 2020 года, калі пафарбаваў у чырвоны колер далоні помніка Пушкіну ў Мінску. Яго затрымалі, ён на камеру нагаварыў паскудстваў аб праціўніках Лукашэнкі, пасля чаго яго адпусцілі. 

Неўзабаве Шаўроў апынуўся за мяжой. Там ён крытыкуе прыхільнікаў Святланы Ціханоўскай у сацсетках і правакуе ўдзельнікаў акцый, якія іх ладзяць. Ëн таксама крытыкуе полк Каліноўскага і беларускія незалежныя СМІ.

Чытайце таксама:

У Варшаве на публічным мерапрыемстве пабіліся беларускія эмігранты. Праз што быў канфлікт? ВІДЭА

КДБ апублікаваў відэа допытаў палітвязня Шаўрова, дзе той нагаварыў лухты. Праваабаронцы: Гэта ні на што не ўплывае

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
14
Панылы сорам
61
Ха-ха
11
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
30
23
Zeg 3.0/адказаць/
24.05.2023
типичный невероятный! сколько сюда этой шелухи приехало. как здесь без вас было хорошо все эти годы!
0
mikola/адказаць/
24.05.2023
hvory czalavek.....
1
Кансервам не!/адказаць/
24.05.2023
Zeg 3.0, гэта як раз ваша ябацькавая кансерва.Толькі зусім неадэкватная, вось ціхім кансервам , такім як вы і не дае працаваць.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031